Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей этнаграфічны «Хата ў жыцці беларуса», Полацкі раён, г. Наваполацк

 

Сучасная назва Этнаграфічны музей «Хата ў жыцці беларуса»
Тып установа культуры
Дата заснавання 1992
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк
Сайт  http://novschool5.byethost24.com/index.php/muzej

 

Этнаграфічны музей «Хата ў жыцці беларуса» заснаваны у 1992 г. пры СШ № 5 г. Наваполацка. У 2002 г. пасля рээкспазіцыі музей атрымаў назву «Хата ў жыцці беларуса». Там прадстаўлены матэрыялы па гісторыі і этнаграфіі вёсак, на месцы якіх вырас горад Наваполацк.

Музей умоўна падзелены на 2 паловы. Першая частка распавядае пра сямейныя абрады і святы нашага рэгіёну (Паазер'я). Другая частка музея ўяўляе сабой інтэр'ер сялянскай хаты к. XIX–пач. XX ст.

Сабраныя прадметы захоўваюць памяць мінулага. Фонды школьнага музея складаюцца з сапраўдных матэрыялаў, якія з'яўляюцца асноўнай часткай экспазіцыі і экспазіцыйнай матэрыялу. Вывучэнне традыцый народа, яго спадчыны дапамагае ўваскрэсіць у памяці ўчынкі і справы людзей, фарміруе перакананні і маральную культуру, выхоўвае любоў да сваёй Радзімы, роднай мовы. Музей выконвае адукацыйна-выхаваўчую функцыю. Навучэнцы і педагогі збіраюць, вывучаюць, прапагандуюць музейныя матэрыялы, займаюцца вывучэннем і адраджэннем народных традыцый.

З года ў год у музеі праводзяцца каляндарныя святы і абрады Паазер'я. На гэтыя святы прыходзяць і жыхары мікрараёна. Для наведвальнікаў музея праводзяцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі. Вучні старэйшых класаў школ горада займаюцца тут даследчай працай. У музеі праводзяцца ўрокі «Чалавек і свет», гісторыі, беларускай літаратуры, а таксама пазакласныя мерапрыемствы, прадметныя тыдні.

На базе музея праводзяцца семінары спецыялістаў фальклорнага і этнаграфічнага напрамкаў. У музеі пабывалі замежныя дэлегацыі Германіі, Японіі, Францыі, Расіі. Гасцямі музея былі ветэраны вайны і працы. У музеі пастаянна праводзяцца экскурсіі для школьнікаў, выхаванцаў дзіцячых садкоў, настаўнікаў і бацькоў. Адным з кірункаў дзейнасці музея з'яўляецца папаўненне яго фондаў новымі экспанатамі. З гэтай мэтай штогод праводзіцца акцыя «Захаваем спадчыну».

У музеі аформлена пастаянна дзеючая выстава «Беларуская лялька». Рэгулярна арганізуюцца этнаграфічныя экпедыцыі па Полацкім і суседнім раёнах.

У 2010 г. этнаграфічны музей «Хата ў жыцці беларуса» атрымаў дыплом I ступені ў Рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі. У 2012 г. музей узнагароджаны гарадской прэміяй «Прызнанне», якая ўручаецца за высокія творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва, у намінацыі «За захаванне і развіццё нацыянальных традыцый».

Кіраўнік музея – Гвоздзева Юлія Валер'еўна.

Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Дзяржынскага, д. 4.

 

Этнаграфічны музей «Хата ў жыцці беларуса». Фотаздымак з сайта http://novschool5.byethost24.comЭтнаграфічны музей «Хата ў жыцці беларуса». Фотаздымак з сайта http://novschool5.byethost24.com

 

ЛІТАРАТУРА

1. Будкевіч, М. Падарожжа ў мінулае / М. Будкевіч // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 30 окт. – С. 16.

2. Бурдыка, П. «Беларуская хатка» у каменным горадзе // Новая газета (Наваполацк). – 2001. – 10 крас. – С. 3.

3. Сугакова, Г. Ч. Школьны музей «Хата ў жыцці беларуса» – захавальнік народных традыцый Паазер'я / Г. Ч. Сугакова // Беларускі гістарычны часопіс. – 2017. – № 7. – С. 70–78.

4. Ульскi, П. Падарожжа ў «Беларускую хатку» / П. Ульскі // Химик (Новополоцк). – 1997. – 9 дек. – С. 2–3.

5. Хто ў хаце жыве? / падрыхт.: У. Хількевіч, Я. Пясецкі // Звязда. – 2013. – 6 чэрв. – С. 6.

6. Этнографический музей «Хата ў жыцці беларуса» // Новополоцкая азбука : информационный бюллетень / сост. Е. В. Молодцова. – Новополоцк : Детская библиотека С. Я. Маршака, 2013. – С. 42.