Музей гісторыі і культуры. Полацкі раён, г. Наваполацк
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 23.10.2018 16:20
Сучасная назва | Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка |
Былая назва | Наваполацкі краязнаўчы музей |
Гарадскі музей працоўнай славы | |
Тып | установа культуры |
Дата заснавання | 1970 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Наваполацк |
Сайт | http://novopolotsk.museum.by/ |
Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка быў адкрыты на грамадскіх пачатках у 1968 г. як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 г. ён стаў дзяржаўным і атрымаў статус краязнаўчага. Першая экспазіцыя размяшчалася ў адным з баракаў, якія былі пабудаваны першабудаўнікамі горада.
У 1987 г. установа культуры была зачынена на рэканструкцыю, а ў снежні 1996 г. новы будынак быў адчынены для наведвальнікаў.
З чэрвеня 1998 г. музей атрымаў сучасную назву.
Першым кіраўніком установы быў Г. В. Ціханаў, з 1996 – дырэктар Д. П. Бароўская.
У 2008 г., да 50-гадовага юбілею Наваполацка, у музеі была створана экспазіцыя па гісторыі маладога горада, якая ўключае 4 тэматычныя залы. У экспазіцыі наватарскага дызайну прадстаўлены першы і адзіны ў музеях Беларусі макет Наваполацка ў маштабе 1:160 з трамвайнай і чыгуначнай веткамі ў мініяцюры.
З 1984 г. працуе выставачная зала музея (асобнае памяшканне), дзе праводзяцца выставы жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя зменныя выставы, працуе салон-магазін.
Адрас: Віцебская вобласць, г. Наваполацк, вуліца Маладзежная, д. 45, корп. 3.
ЛІТАРАТУРА
1. Абрамова, О. Здесь всё историей дышит... / О. Абрамова // Новая газета (Наваполацк). – 2010. – 18 мая. – С. 2.
2. Александров, А. Новополоцкие летописцы / А. Александрова // Химик (Новополоцк). – 2005. – 17 мая. – С. 1–2.
3. Бакевич, Э. И город как на ладони... / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 10 окт. – С. 4–5.
4. Бароўская, Д. З чаго будуюць гарады? / Д. Бароўская // Культура. – 2009. – 7–13 лістап. – С. 14.
5. Боровская, Д. Его величество музей / Д. Боровская // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 18 мая. – С. 2.
6. «Бруяць музейныя крыніцы» // Новая газета (Наваполацк). – 2012. – 4 сент. – С. 5.
7. Закревская, О. Один из лучших в республике / О. Закревская // Новая газета (Наваполацк). – 2009. – 15 мая. – С. 10.
8. Здесь хранится история // Химик (Новополоцк). – 2002. – 17 мая. – С. 1.
9. Ивченко, Л. С чего начинался Новополоцк? / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 14 нояб. – С. 12.
10. Кожапенько, М. Хранитель истории / М. Кожапенько // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 1 жн. – С. 4.
11. Конышева, Н. В ритме успешного города / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2008. – 21 сак. – С. 4.
12. Конышева, Н. По ступеням – от истоков к будущему / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 11 окт. – С. 7.
13. Конышева, Н. Через прошлое – к будущему / Н. Конышева // Новая газета (Наваполацк). – 2013. – 25 окт. – С. 2.
14. Малашеня, Л. Город мечты в музейных экспонатах / Л. Малашеня // Народнае слова. – 2010. – 4 верас. – С. 8.
15. Матвеенко, Ж. Творцы истории / Ж. Матвеенко // Новая газета (Наваполацк). – 2004. – 3 лют. – С. 4.
16. Мацвеенка, Ж. Візітная картка горада / Ж. Мацвеенка // Новая газета (Наваполацк). – 2003. – 16 мая. – С. 3.
17. Мацвеенка, Ж. Поспех – у людзях / Ж. Мацвеенка // Химик (Новополоцк). – 2003. – 16 мая. – С. 2.
18. Межнина, И. Возвращаясь к истокам / И. Межина // Новая газета (Наваполацк). – 2005. – 16 верас. – С. 2.
19. Пастернак, Т. С. Экспонаты в чемодане / Т. С. Пастернак // Витебские вести. – 2017. – 5 дек. – С. 4.