Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей краязнаўчы імя І. Д. Чэрскага. Верхнядзвінскі раён, аг. Валынцы

 

Сучасная назва Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага
Дата заснавання 1989
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Валынцы

 

Музей заснаваны ў 1989 годзе, дзейнічаў на базе музея Новасвальнянскай васьмігадовай школы. Пасля закрыцця школы музей быў перанесены ў в. Валынцы, і ў 1992 годзе атрымаў статус дзяржаўнага.

Краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага па праву можа быць названы лепшым у раёне. Уся яго гісторыя звязана з нястомнай дзейнасцю настаўніка, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Шымука. Музей захоўвае багаты ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка І. Д. Чэрскага.

Копіі дакументаў, фатаграфіі, карціны, цудоўныя макеты, работы К. Палынскага, мінералагічныя калекцыі, навуковыя кнігі ХІХ ст. і іншыя экспанаты – усё гэта стварае галоўную экспазіцыю музея.

Музей мае наступныя экспазіцыі: агульная геалогія, жыццё і навуковая дзейнасць І. Д. Чэрскага, археалогія раёна, прырода раёна, гісторыя в. Валынцы і раёна, вайна 1812 года, этнаграфія.

Сёння музей знаходзіцца ў памяшканні сельскага Дома культуры. Музей займаецца навукова-асветніцкай дзейнасцю, зборам і захаваннем гістарычнай спадчыны края, падтрымлівае сувязі з разнастайнымі грамадскімі аб'яднаннямі Беларусі і замежжа.

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, аг. Валынцы, вуліца Меліяратараў, д. 1.

 

Экспазіцыя краязнаўчага музея імя І. Д. Чэрскага ў аг. Валынцы.  Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org Стэнды ў краязнаўчым музеі імя І. Д. Чэрскага ў аг. Валынцы.  Фотаздымак з сайта https://www.radzima.org

ЛІТАРАТУРА

1. Арлова, Л. «Ноч музеяў» у Валынцах / Л. Арлова // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 26 мая. – С. 5.

2. Валынецкі музей І. Д. Чэрскага // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 322–323.

3. Вайновская, Л. «Гори, гори, моя звезда...» / Л. Вайновская // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 18 ліп. – С. 2.

4. Віхроў, А. Музей у Валынцах / А. Віхроў // Віцебскі рабочы. – 1992. – 31 кастр. – С. 3.

5. Зимацкая, А. Ароматы истории / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2014. – 31 кастр. – С. 2.

6. Зубрыцкі, Э. Выпрабаванне лёсам / Э. Зубрыцкі // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 23 (чэрвень). – С. 6.

7. Костина, М. Дело его живёт / М. Костина // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2011. – 2 жн. – С. 2.

8. Кутузава, В. Памяць захоўваем і прымнажаем / В. Кутузава // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 10 чэрв. – С. 2.

9. Чтобы след оставить на земле // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 23 жн. – С. 4.

10. Шпакоўская, Г. Свята ў Валынцах / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1995. – 1 чэрв. – С. 4.