Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-краязнаўчы. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск

 

Сучасная назва Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Дата заснавання 2015
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск
Сайт http://v-dvinsk.museum.by/

 

Краязнаўчы музей у Верхнядзвінску адкрыўся зусім нядаўна – у 2015 годзе. Экспанаты для яго збіралі мясцовыя жыхары, краязнаўцы і школьныя настаўнікі.

Музей размешчаны ў былым будынку суда ў цэнтры горада. Гэта гістарычная пабудова канца XIX стагоддзя, дзе калісьці жыў і працаваў вядомы абутнік Канавалаў з сям'ёй.

У музеі працуюць дзве экспазіцыйныя залы. Тут прапануюць здзейсніць віртуальнае падарожжа ад вытока ракі Дрысы да яе вусця з 12 прычаламі – на кожным распавядаюць пра якое-небудзь значнае паселішча або гістарычны аб'ект.

Усяго ў музеі сабрана больш за 5 тысяч экспанатаў: археалагічныя знаходкі, сляды вайны 1812 года і Вялікай Айчыннай вайны, дакументы, звязаныя з мясцовымі героямі.

Самы малады ў краіне раённы краязнаўчы музей адразу пасля набыцця афіцыйнага статуса раскрыў свае магчымасці і як навукова-культурны і грамадскі цэнтр. Акрамя абслугоўвання наведвальнікаў, тут ладзяцца экскурсіі і выстаўкі, у музейным дворыку праводзяцца мастацкія і літаратурна-музычныя імпрэзы, творчыя вечарыны. Супрацоўнікі музея аказваюць дапамогу студэнтам, настаўнікам, работнікам культуры, афіцыйным установам у пошуку і падрыхтоўцы неабходных ім матэрыялаў, часта выконваючы функцыі архіва.

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Ленінградская, д. 43.

Верхнядзвінскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. г. Верхнядзвінск. Фотаздымак з сайта http://v-dvinsk.museum.byЭкспазіцыя Верхнядзвінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. г. Верхнядзвінск. Фотаздымак з сайта https://planetabelarus.by

ЛІТАРАТУРА

1. Антонов, С. Раритет передали в музей / С. Антонов // Витебские вести. – 2016. – 9 апр. – С. 3.

2. Бубала, А. Самы малады раённы музей Беларусі / А. Бубала // Краязнаўчая газета. – 2016. – № 34 (верас.). – С. 3 ; № 35 (верас.). – С. 3.

3. Зимацкая, А. Городской музей пополнился уникальным экспонатом / А. Зимацкая // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2017. – 7 лют. – С. 2.

4. Князева, Е. Музей с именем Двины в Верхнедвинске / Е. Князева // Народнае слова. – 2013. – 11 крас. – С. 9.

5. Маслоўская, В. «Будзем памятаць мы, будуць помніць і нас...» / В. Маслоўская // Витебские вести. – 2015. – 13 окт. – С. 6.

6. Нікіценка, М. В. ...І будзе ў Верхнядзвінску свой музей / М. В. Нікіценка // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2009. – 13 студз. – С. 1–2.

7. Пакульневіч, Я. Якім быць раённаму музею? / Я. Пакульневіч // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2008. – 18 студз. – С. 1–2.

8. Чарнякевіч, Ю. Музей-карабель, або Вандроўка па 12 прычалах / Ю. Чарнякевіч // Культура. – 2016. – 30 ліп. – С. 3, 14.

9. Шпаковская, Г. Артефакты прошлого, или О том, как в краеведческом музее Верхнедвинска появились редкие экспонаты Х–ХІІ веков / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2016. – 20 дек. – С. 5.

10. Ярашэвіч, К. Спыніць імгненне / К. Ярашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2008. – 4 лістап. – С. 2.