Музей гісторыка-краязнаўчы СШ № 2. Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 08.01.2019 10:49
Сучасная назва | Гісторыка-краязнаўчы музей СШ № 2 г. Верхнядзвінска |
Дата заснавання | 1960 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск |
Сайт | http://v-dvinsk-sh2.vitebsk.by/muzey.html |
Краязнаўчы музей сярэдняй школы № 2 г. Вярхнядзвінска – старэйшы музей у раёне. Створаны ў 1960 годзе пад кіраўніцтвам дырэктара школы М. А. Рыца. Значная частка яго фонду страцілася пад час пажару ў 1970-я гг.
З 1983 па 1985 гг. музей знаходзіўся на рэканструкцыі. Сучасная экспазіцыя створана намаганнямі дырэктара школы, гісторыка Р. П. Масяйчонка і сучаснага кіраўніка музея, настаўніцы гісторыі Л. І. Дзевяковіч. У музеі можна прасачыць падзеі з жыцця краю з дагістарычных часоў да сучаснасці. Найбольш распрацаваны экспазіцыі аб Вялікай Айчыннай вайне і славутых земляках. На базе музея вядзецца шырокая выхаваўчая і асветніцкая работа.
Музей некалькі разоў станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў.
Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, г. Верхнядзвінск, вуліца Інтэрнацыянальная, д. 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Девякович, Л. И у гвоздей есть родословная / Л. Девякович // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2016. – 19 жн. – С. 5.
2. Краязнаўчы музей сярэдняй школы № 2 г. Верхнядзвінска // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 322.
3. Крыніца памяці // Дзвiнская праўда (Верхнядзвiнск). – 2005. – 29 крас. – С. 2.
4. Риц, М. А. Краеведение – живая школа воспитания: из опыта работы СШ № 2 г. Верхнедвинска Витебской области / М. А. Риц. – Минск : Народная асвета, 1966. – 32 с.
5. Шпаковская, Г. «Где простые вещи дышат смыслом» / Г. Шпаковская // Витебские вести. – 2017. – 21 янв. – С. 13.
6. Ярашэвіч, К. Тут жыве гісторыя / К. Ярашэвіч // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 2010. – 2 ліп. – С. 4.