Музей сялянскага побыту. Верхнядзвінскі раён, в. Цінкаўцы
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 08.01.2019 10:53
Сучасная назва | Музей сялянскага побыту |
Былая назва | «Хата бабкі Параскі» |
Дата заснавання | 1979 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Цінкаўцы |
Музей сялянскага побыту знаходзіцца ў вёсцы Цінкаўцы Верхнядзвінскага раёна і вядомы пад назвай «Хата бабкі Параскі». Заснаваў яго ў 1979 годзе пісьменнік Сяргей Панізнік на сваім лецішчы. Гістарычна-пазнавальную і мастацкую каштоўнасць тут маюць як сама хата, так і яе абсталяванне: печ, мэбля, дываны, рушнікі і шматлікія, падчас экзатычныя, прадметы побыту і народнай творчасці (мянташкі, куфры, ночвы, кавальскія вырабы, посуд, ліхтары і нават рэшткі драўлянага веласіпеда). Усё гэта стварае непаўторную карціну з вясковага жыцця Друйска-Дрысенскага Падзвіння.
У 1999 годзе музей атрымаў статус народнага. У альбомах водгукаў – запісы, зробленыя літаратарамі, навукоўцамі і грамадскімі дзеячамі як з Беларусі, так і з замежжа. На базе музея ладзяцца цікавыя экскурсіі, выставы і вечарыны.
ЛІТАРАТУРА
1. Іваноў, С. «Хатка бабкі Параскі» прымае гасцей / С. Іваноў // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). – 1999. – 4 мая. – С. 2.
2. Музей сялянскага побыту // Памяць: Верхнядзвінскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. А. Ф. Бубала ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2000. – Кн. 2. – С. 323.
3. Панізнік, С. Там, дзе грэкі ішлі ў варагі... / С. Панізнік // Культура. – 2014. – 1 лістап. – С. 13 ; 8 лістап. – С. 13.
4. Панізьнік, С. У хаце бабкі Параскі / С. Панізьнік // Народнае слова. – 2004. – 29 чэрв. – С. 5.
5. Шпакоўская, Г. Хай свецяцца вокны твае, хата бабкі Параскі / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 1998. – 6 студз. – С. 5.