Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей раённы краязнаўчы. Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва Пастаўскі раённы краязнаўчы музей
Дата заснавання 1974
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт  http://pastavy.museum.by/

 

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей – візітная картка горада Паставы і Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Ён заснаваны ў 1974 годзе, а сваіх першых наведвальнікаў прыняў 26 лютага 1976 года.

Музей размешчаны ў будынку, які ўваходзіць у архітэктурны ансамбль цэнтральнай плошчы г. Паставы, пабудаваны ў 60-я гг. XVIII ст. падскарбіем Вялікага Княства Літоўскага графам А. Тызенгаўзам па праекце італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака.

На двух паверхах музея размешчаны аддзелы прыроды і археалогіі, гісторыі і этнаграфіі.

У 2014 годзе, дзякуючы літоўска-беларускаму супрацоўніцтву і падтрымцы Еўрасаюза, у скляпеннях палаца Тызенгаўзаў у Паставах з'явіўся новы музейны аб'ект. У адрэстаўраваных памяшканнях размясцілася некалькі найцікавейшых экспазіцый, прысвечаных знакамітаму вучонаму-арнітолагу ХІХ ст. Канстанціну Тызенгаўзу, летнім лагерам Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школы і падзеям Першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне.

Агульная экспазіційная плошча 277 м2. Асноўны фонд – 8580 адзінак, навукова-дапаможны – 7483 (2015 г.).

У музеі праводзіцца шмат разнастайных мерапрыемстваў: інтэрактыўныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі, выставы, сустрэчы з цікавымі людзьмі, канферэнцыі, аўтапрабегі, працуе «Музей на колах» і інш.

Пры музеі створана грамадскае аб'яднанне «Жывая гісторыя» і раённае краязнаўчае таварыства «Лад».

Кіраўнікамі музея з'яўляліся Л. П. Старунова, В. К. Стахоўскі, Т. Я. Шчукіна, Л. Ц. Валетка, М. А. Селядцова. З 2006 г. дырэктар Р. Л. Курачанка.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, плошча Леніна, д. 11, к. 2.

 

Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта https://hawat.by/Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Пастаўскі раённы краязнаўчы музей. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Александровіч, К. Музей пашырыў плошчы / К. Александровіч // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 10 ліп. – С. 2.

2. Алексеева, А. Хранители истории Поставщины / А. Алексеева // Витебские вести. – 2015. – 17 марта. – С. 7.

3. Бынькоў, А. Заходзьце ў мясцовыя музеі! / А. Бынькоў // Народнае слова. – 2011. – 4 кастр. – С. 6.

4. Валетка, Л. Пастаўскі краязнаўчы музей / Л. Валетка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2003. – Т. 5 : М–Пуд. – С. 430.

5. Валетка, Л. Ц. Пастаўскі краязнаўчы музей / Л. Ц. Валетка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2001. – Т. 12 : Палікрат–Праметэй. – С. 170.

6. Валетка, Л. Ц. Пастаўскі раённы краязнаўчы музей / Л. Ц. Валетка // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 563.

7. Касаткіна, Ф. «Жывая гісторыя» / Ф. Касаткіна // Пастаўскі край. – 2017. – 11 кастр. – С. 3.

8. Курачанка, Р. Дзе спыняецца час / І. Курачанка // Пастаўскі край. – 2007. – 19 мая. – С. 3.

9. Курачанка, Р. Л. Пастаўскі раённы краязнаўчы музей / Р. Л. Курачанка // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд.: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 475–477.

10. Пастаўскі раённы краязнаўчы музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 144.

11. Пастернак, Т. Экскурсия в прошлое / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 12 июля. – С. 10.

12. Поставский районный краеведческий музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 366.

13. Селядцова, М. На прыступках стагоддзяў / М. Селядцова // Пастаўскі край. – 2006. – 2–3 верас. – С. 3.

14. Скарбніца гісторыі краю, крыніца інфармацыі // Пастаўскі край. – 2016. – 24 лют. – С. 4–5.

15. Шчарбачэвіч, Н. Палац пад зямлёй / Н. Шчарбачэвіч // Звязда. – 2014. – 28 кастр. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow  Пра наш музей