Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць», УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж». Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва Музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць»
Дата заснавання
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы
Сайт  http://gptk.by/myzei.html

 

Экспазіцыя музейнага пакоя «Гісторыя і сучаснасць» ДУ «Пастаўскі дзяржаўны каледж» складаецца з 6 раздзелаў. Кожны з іх утрымлівае матэрыялы пра кіраўніцтва навучальнай установы на пэўным этапе дзейнасці, педагогах, вучэбна-вытворчым працэсе, працоўных буднях, вольным часе.

Раздзел 1. Рамеснае вучылішча № 2 па механізацыі сельскай гаспадаркі (1955–1962 гг.).

Раздзел 2. СПТВ–2 (1962–1979 гг.); ССПТВ–2 (1979–1984 гг.).

Раздзел 3. СПТВ–165 (1984–1989); ПТВ–165 (1989–2000 гг.).

Раздзел 4. Пастаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй (2000–2003 гг.).

Раздзел 5. Пастаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці (2003–2015 гг.).

Раздзел 6. Пастаўскі дзяржаўны каледж (з 2015 г.).

Маюцца матэрыялы па наступных напрамках:

– «Гісторыя каледжа ў асобах» – адлюстроўваюць працоўны шлях ветэранаў працы – выкладчыкаў і майстроў вытворчага навучання;

– «На працу ў родныя сцены» – распавядаюць пра выпускнікоў, якія засталіся працаваць у каледжы пасля яго заканчэння;

– «Імі ганарыцца каледж» – распавядаюць пра пераможцаў абласных і рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, конкурсаў прафесійнага майстэрства;

– «Выбіраем прафесію» – каледж рыхтуе кадры;

– «Лепшыя выпускнікі» – наша навучальная ўстанова дала ім пуцёўку ў жыццё;

– «Выпускнікі» – перадавікі вытворчасці;

– «Нашы поспехі і дасягненні» – узнагароды;

– Выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У рамках работы музейнага пакоя пастаяннымі з'яўляюцца:

– сустрэчы з ветэранамі працы ўстановы адукацыі;

– экскурсіі для навучэнцаў каледжа і школ Пастаўскага раёна.

Музейны пакой з'яўляецца сродкам выхавання патрыятызму і грамадзянскасці моладзі.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца 17 верасня, д. 98.

 

Музейны пакой «Гісторыя і сучаснасць» УА «Пастаўскі дзяржаўны каледж». Фотаздымак з сайта http://gptk.by/myzei.html

ЛІТАРАТУРА

1. Пашкевіч, Т. Даўняя мара збылася / Т. Пашкевіч // Витебские вести. – 2014. – 1 нояб. – С. 12.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Музейная комната «История и современность». УО «Поставский государственный колледж»