Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей баявой і працоўнай славы, ДУА «Сярэдняя школа № 2». Пастаўскі раён, г. Паставы

 

Сучасная назва Музей баявой і працоўнай славы
Дата заснавання  1987
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы

 

4 лістапада 1987 г. у ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Паставы» пачаў работу музей баявой і працоўнай славы, створаны пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі Ластоўскай Рэгіны Норбертаўны.

Адкрываў музей ветэран Вялікай Айчыннай вайны Ластоўскі Норберт Касперавіч. З гэтага часу музей стаў цэнтрам патрыятычнага выхавання.

Неаднаразова школьны музей станавіўся пераможцам конкурсаў і акцый.

У музеі можна азнаёміцца з інфармацыяй па наступных раздзелах:

– гісторыя г. Паставы ад узнікнення да сакавіка 1921 г.;

– Пастаўшчына ў перыяд з сакавіка 1921 г. да восені 1939 г.;

– даваенны час (восень 1939 г. – чэрвень 1941 г.);

– пачатак вайны;

– акупацыйны рэжым на Пастаўшчыне;

– партызанскі рух (1943–1944 гг.);

– Героі Савецкага Саюза Ганна Іванаўна Маслоўская і Фёдар Рыгоравіч Маркаў;

– аперацыя «Баграціён». Перамога;

– аднаўленне народнай гаспадаркі. Калектывізацыя на Пастаўшчыне;

– развіццё Пастаўскага раёна на сучасным этапе;

воіны-інтэрнацыяналісты;

– дзеці вайны.

Адрас: Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, г. Паставы, вуліца Піянерская, д. 11.

 

Школьны музей баявой і працоўнай славы. Кіраўнік музея Рэгіна Норбертаўна Ластоўская. Фотаздымак з сайта https://govorim.by

ЛІТАРАТУРА

1. Зубовіч, М. Імёны герояў не забыты / М. Зубовіч // Пастаўскі край. – 2010. – 13 студз. – С. 4.

2. Курыловіч, П. Захавальнікі і носьбіты гісторыі / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2007. – 14 лістап. – С. 2.

3. Курыловіч, П. Захоўваць гісторыю / П. Курыловіч // Пастаўскі край. – 2002. – 6 лістап. – С. 1.

4. Ластоўская, Р. Глядзяць на вас з музейных стэндаў / Р. Ластаўская // Пастаўскі край. – 2002. – 10 ліп. – С. 2.

5. Ластоўская, Р. Грозная зброя / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2009. – 18 сак. – С. 3.

6. Ластоўская, Р. Жыві і помні / Р. Ластоўская // Пастаўскi край. – 2006. – 4 лістап. – С. 3.

7. Ластоўская, Р. Новыя экспазіцыя і экскурсія / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2008. – 6 снеж. – С. 9.

8. Ластоўская, Р. Чарговая святочная ўрачыстасць / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2015. – 12 снеж. – С. 2.

9. Ластоўская, Р. Н. Захоўваем памяць / Р. Н. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2012. – 28 лістап. – С. 2.

10. Філановіч, В. Захаваць памяць пра мёртвых, сустрэцца з жывымі / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2015. – 14 сак. – С. 2.

11. Філановіч, В. 30 гадоў на варце баявой і працоўнай славы / В. Філановіч // Пастаўскі край. – 2017. – 16 снеж. – С. 2.

12. Ластоўская, Р. У музеі пра музей / Р. Ластоўская // Пастаўскі край. – 2018. – 30 мая. – С. 6.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Школьный музей боевой и трудовой слав. ГУО «Средняя школа № 2 г. Поставы» 

arrow Музей боевой и трудовой славы СШ № 2 г. Поставы отметил юбилей