Музей краязнаўча-этнаграфічны ДУА «Янавіцкая сярэдняя школа». Віцебскі раён, г. п. Янавічы
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 08.04.2019 09:21
Сучасная назва | Краязнаўча-этнаграфічны музей Янавіцкай сярэдняй школы |
Дата заснавання | 1972 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён,г. п. Янавічы |
Сайт | http://yanovichi.vitebsk.edu.by |
Краязнаўча-этнаграфічны музей Янавіцкай школы адкрыты ў 1972 годзе. Мае некалькі раздзелаў: «Вытокі» (прадметы этнаграфіі); «Гісторыя ўзнікнення і развіцця Янавічаў»; «Устанаўленне Савецкай улады»; «Развіццё культуры ў Янавічах»; «М. М. Барадзін – вядомы рэвалюцыянер і палітычны дзеяч»; «Беларусь сінявокая»; «Дзеля жыцця на зямлі»; «Баявыя сяброўкі»; «Арляняты Вялікай Айчыннай вайны»; «Партызанскі край»; «Мір зямлі Віцебскай»; «Памяць пра тых, хто легендай авеяны»; «На варце Айчыны». Кіруе музеем Камінская Галіна Ясонаўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён,г. п. Янавічы, вул. Унішэўскага, д. 2а.
ЛІТАРАТУРА
1. Ивченко, Л. Стена Плача в Яновичах / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 3 февр. – С. 5.
2. Музей народнай славы «Спадчына» Янавіцкай СШ // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І.А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 223.
3. Музей народнай славы «Спадчына» Янавіцкай СШ // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 722.