Музей краязнаўчы ДУА «Бабініцкая сярэдняя школа». Віцебскі раён, аг. Бабінічы
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 08.04.2019 09:39
Сучасная назва | Краязнаўчы музей Бабініцкай сярэдняй школы |
Дата заснавання | 1964 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Бабінічы |
Сайт | https://sch-babinichi.schools.by |
Краязнаўчы музей Бабініцкай сярэдняй школы заснаваны ў 1964 годзе ў гонар 20-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, займае асобны будынак.
Мае наступныя раздзелы: «Жыццё і быт беларускай вёскі»; «Жыццё і рэвалюцыйная дзейнасць У. І. Леніна»; «Вызваленне нашага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; «Партызанскі рух у нашым краі»; «Гісторыя школы».
У музеі захоўваюцца летапіс школы, падарункі гасцей музея.
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Бабінічы, вул. Калініна, 1Б.
ЛІТАРАТУРА
1. Васильев, В. Живые строки войны... / В. Васильев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2014. – 8 мая. – С. 3.
2. Краязнаўчы музей Бабініцкай СШ // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 219.
3. Краязнаўчы музей Бабініцкай СШ // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 719–720.
4. Мезенцев, В.И. Здесь оживает история / В. И. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 1999. – 21 верас. – С. 2.
5. Писаренко, Н. Школа как экспонат / Н. Писаренко // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 3 сент. – С. VII.