Музей баявой славы, ДУА «Суражскі дзіцячы сад-сярэдняйя школа». Віцебскі раён, г. п. Сураж
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 30.03.2020 11:19
Сучасная назва | Музей баявой славы Суражскай дзіцячага сада-сярэдняй школы |
Дата заснавання | 1982 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Сураж |
Сайт | https://surag.schools.by |
Музей баявой славы Суражскай сярэдняй школы адкрыты ў 1982 годзе. Мае багатую экспазіцыю, у якой прадстаўлены наступныя раздзелы: «Зверствы фашыстаў на суражскай зямлі»; «Дзейнасць 1-й Беларускай партызанскай брыгады»; «Падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі»; «Воіны – удзельнікі баёў за Сураж»; «Суражане – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны»; «Настаўнікі і навучэнцы школы – удзельнікі вайны».
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, г. п. Сураж, вул. Партызанская, д. 2 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Музей баявой славы Суражскай СШ // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 223.
2. Музей баявой славы Суражскай СШ // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 722.
3. Снегіна, В. Мінулае жыве ў стагоддзях / В. Снегіна // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2013. – 26 кастр. – С. 5.