Музей воінскай славы, ДУА «Варонаўская сярэдняя школа». Віцебскі раён, аг. Вароны
- Подробности
- Створана 08.04.2019 12:23
- Адноўлена 30.03.2020 11:11
Сучасная назва | Музей воінскай славы Варонаўскай сярэдняй школы |
Дата заснавання | 24.09.1967 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Вароны |
Сайт | https://vorony.schools.by |
Музей воінскай славы Варонаўскай сярэдняй школы працуе з 24 верасня 1967 года, займае асобны будынак. У яго фондах больш за 3000 экспанатаў, у тым ліку каля 500 сапраўдных.
Экспазіцыя складаецца з пяці раздзелаў: «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны»; «Партызанская вайна на Віцебшчыне»; «Подзвіг воінаў на Безыменнай вышыні»; «Подзвіг воінаў на вышыні 222,9»; «Воіны-землякі».
Музей двойчы быў удзельнікам Усесаюзнай выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ).
Адрас: Віцебская вобласць, Віцебскі раён, аг. Вароны, вул. Ленінская, д. 33.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский район / текст Николай Пивовар, Людмила Никитина ; фото Сергей Плыткевич, Денис Жаворонков ; ред. Наталья Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с.
2. Народны музей воінскай славы Варонаўскай СШ // Віцебскі раён : краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 219–220.
3. Народны музей воінскай славы Варонаўскай СШ // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 720.
4. Столяренко, Н. Безмолвные свидетельства войны / Н. Столяренко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2009. – 23 мая. – С. 4.