Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Лепельскі раён, г. Лепель

 

Сучасная назва Музей аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Дата заснавання пачатак 2000-х гадоў
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель

 

Музей аддзела Міністэрства па надзвычайных сітуацыях створаны ў г. Лепель у пачатку 2000-х гадоў.

Экспанаты музея:

– рэчы, якія сталі прычынай бяды ў выніку неасцярожнасці, легкадумнасці, парушэнні правіл бяспекі (абгарэлыя тэлевізары, узарваныя газавыя балоны, забытыя на электрапліце чайнікі і інш.);

– абсталяванне, якое дапамагала справіцца з надзвычайнай сітуацыяй (помпы, рукавы, макеты пажарных машын, касцюм выратавальніка).

У музеі пастаянна дзейнічае выстава «Выратавальнік вачыма дзяцей». На ёй прадстаўлены калажы, плакаты, карціны, індывідуальныя і калектыўныя работы школьнікаў Лепельскага раёна.

Ёсць у музеі і свой мемарыял. Ён змяшчае інфармацыю аб той бядзе, якая забрала жыцці людзей. Напрыклад: у 22 гадзіны 30 хвілін 18 студзеня 2005 года загінулі падчас пажару жыхары вёскі Караевічы.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вуліца Калініна, дом 95.

Будынак музея ў Лепелі. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта https://news.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Телятко, Е. Свидетели беды и мужества / Е. Телятко // Вiцебскі рабочы. – 2006. – 25 ліп. – С. 4.