Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Лепельскі раён, в. Домжарыцы

 

Сучасная назва Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка
Дата заснавання 1940
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы

 

Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка заснаваны вясной 1940 года.

У час Вялікай Айчыннай вайны ўся маёмасць, архіўныя дадзеныя і будынак музея былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1949 годзе музей зноў адкрыў свае дзверы для наведвальнікаў.

У 1951 годзе, у сувязі з ліквідацыяй Бярэзінскага запаведніка, усе калекцыйныя фонды музея былі перададзены Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.

У студзені 1983 года ў в. Домжарыцы быў адкрыты музей прыроды. Месціцца ўстанова ў прыбудове да адміністрацыйнага будынка. Два паверхі плошчай 400 м2 застаўлены экспанатамі-чучаламі звяроў, птушак, рыб, паўзуноў, земнаводных. Выстаўлены дыярамы: «Бабры», «Ваўкі», «Дзікі кабан», «Зубр», «Лось», «Журавы» і іншыя.

Знаёміць з жыццем жывёльнага свету багата абстаўленая інфармацыйная зала. Яе аздабляў віцебскі мастак Мікалай Дундзін.

У экспазіцыйныя залы гарманічна ўпісаліся вялікія фотаздымкі вучонага і фатографа Дзяніса Іўковіча, якія яскрава адлюстроўваюць унікальную прыроду.

У экспазіцыі прадстаўлены карта з указаннем усіх нацыянальных паркаў і запаведнікаў Беларусі і карта Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Наведванне музея прыроды – толькі пачатак знаёмства з дзейнасцю Бярэзінскага біясфернага запаведніка і яго жыхарамі. Далей пачынаецца чатырохкіламетровая экалагічная сцежка, якая знаёміць турыстаў з навакольнымі ландшафтамі. У асноўным музей наведваюць групы школьнікаў і студэнтаў з Лепеля, Мінска, Віцебска, Полацка, Оршы, Барысава, Магілёва, тыя, хто адпачывае ў санаторыях «Баравое», «Лясное», пансіянаце «Лясныя азёры», дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры «Жамчужына».

Наведваюць музей і замежныя турысты з Германіі, Швейцарыі, Польшчы, Францыі, Кітая, Расіі.

У музеі праходзяць міжнародныя форумы на экалагічную тэматыку.

У жніўні 2003 года на абласным экалагічным форуме Домжарыцкі музей прыроды заняў першае месца.

Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Домжарыцы, вуліца Цэнтральная, дом 3.

Музей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Фотаздымак з сайта http://museums.byМузей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Фотаздымак з сайта http://museums.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта http://museums.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта http://museums.byМузей прыроды Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Фотаздымак з сайта http://museums.byМузейныя экспанаты. Фотаздымак з сайта http://museums.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кляшчук, А. Фоталетапісец запаведных мясцін / А. Кляшчук // Звязда. – 2018. – 24 сак. – С. 1.

2. Музей природы Березинского биосферного заповедника // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 149–150.

3. Натараў, В. Запрашае заалагічны музей / В. Натараў // Віцебскі рабочы. – 1983. – 20 кастр. – С. 4.

4. Эсенскі, Ц. Музей прыроды / Ц. Эсенскі // Лепельскi край. – 2003. – 30 верас. – С. 3.