Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў. Полацкі раён, аг. Палата

 

Сучасная назва Музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў
Дата заснавання 1987
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Полацкі раён, аг. Палата
 Сайт https://polota.schools.by/pages/muzej-kaljandarna-abradavyh-tradytsyj-belarusau

 

У 1988 годзе пры Палатоўскай сярэдняй школе быў створаны краязнаўчы клуб «Спадчына», які ставіў сваёй асноўнай задачай адраджэнне традыцый і абрадаў Палатоўскага краю. 3 кожным годам пашыралася тэматыка дзейнасці клуба, запісваліся на магнітную стужку вясельныя, калядныя, жніўныя, любоўныя песні, прыпеўкі, афармляліся запісы песень у альбомах. Складаліся дыялектныя слоўнікі гаворак Палатоўскага сельсавета, народныя прыметы, мянушкі жыхароў, калыханкі. Адраджаліся святы земляробчага календара: «Каляды», калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», «Вялікдзень», «Валачобнікі», «Дажынкі», «Багач»; сямейна-бытавыя абрады: заручыны, каравай, вяселле і г.д. Адначасава збіраліся прадметы побыту, якія пазней сталі экспанатамі музея сялянскай хаты. Ішоў час, і на аснове сабраных экспанатаў і матэрыялаў быў створаны музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў.

Мэта і задачы музея заключаюцца ў тым, каб даць уяўленне аб гісторыі і традыцыях Палатоўскага рэгіёна на аснове этнаграфічнага матэрыялу і з дапамогай сімвалаў паказаць:

– каляндарныя святы і абрады;

– як беларускі селянін скіроўваў свае дзеянні на паляпшэнне дабрабыту сялянскай сям'і, на захаванне і працяг свайго роду, на ўшанаванне продкаў, абапіраючыся на беларускі народны каляндар.

Музей каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў – гэта драўляны дом са старымі дзвярыма. Зайшоўшы ў сярэдзіну, разумееш, што апынуўся ў звычайнай хаце. Сэнсавым і эмацыянальным цэнтрам унутранай прасторы з'яўляецца сімвал сонца – круг. Ад яго спускаецца 8 промняў, адпаведна 8 асноўным святам беларусаў: «Каляды», «Масленіца», «Вялікдзень», «Сёмуха», «Купала», «Жніво», «Дзяды», «Піліпаўка». Назвы гэтых святаў і далі назву асноўным раздзелам экспазіцыі музея, якія адлюстроўваюць гадавое кола святаў і абрадаў беларусаў, характарызуюць побыт, культуру і заняткі людзей.

У музеі арганізуюцца і праводзяцца часовыя выставы з асноўнага і дапаможнага фондаў, а таксама тэматычныя, прысвечаныя каляндарным святам.

Агульная плошча асноўнай экспазіцыі – 100 м2, дапаможных фондаў – 11 м2. Усяго ў музеі 605 экспанатаў.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку прысваення музеям статусу «народны» Калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2016 года прысвоіла гэты статус музею каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў ДУА «Палатоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа».

Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, аг. Палата, вуліца Цэнтральная, д. 30.

 

Экспазіцыя музея каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://polota.schools.byЭкспазіцыя музея каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://polota.schools.byЭкспазіцыя музея каляндарна-абрадавых традыцый беларусаў. Полацкі раён. Фотаздымак з сайта https://polota.schools.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Грэчка, І. Па школьным калідоры – на сядзібу дбайных гаспадароў / І. Грэчка // Настаўніцкая газета. – 2008. – 23 жн. – С. 14.

2. Качарагін, С. Адрадзіць, не страціць / С. Качарагін // Настаўніцкая газета. – 2017. – 18 мая. – С. 15.

3. Луковіч, Н. Музей традыцый... / Н. Луковіч // Народнае слова (Віцебск ). – 2001. – 20 сак. – С. 3.

4. Марозава, І. «Ад прадзедаў спакон вякоў...» / І. Марозава // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 19 марта. – С. 3, 11.

5. Малашэня, Л. Падарожжа ў свет непадробленай беларушчыны / Л. Малашэня // Народнае слова (Віцебск ). – 2001. – 26 мая. – С. 2.

6. Партолина, Н. Корни и крона / Н. Партолина // Витебский курьер. – 2001. – 19 июня. – С. 3.

7. Пукшанскі, А. Сялянская хата... у школе / А. Пукшанскі // Звязда. – 2016. – 8 снеж. – С. 5.

8. Хацкевіч, Л. Трэба ведаць – сэрца просіць... / Л. Хацкевіч // Полацкі веснік. – 2001. – 11 мая. – С. 4.