Музей рыцарства. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 13.06.2019 12:23
- Адноўлена 22.07.2019 09:13
Сёння музей рыцарства ў Полацку вядомы не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. Экскурсіі тут цікавыя, больш за тое, дапоўненыя анімацыяй.
Музей размешчаны ў трох залах. Музейны інтэр'ер вытрыманы ў стылі сярэдневяковага замка. Наведвальнікаў чакае знаёмства з прадметамі побыту тых часоў, а таксама прадметамі баявых дзеянняў: старадаўнімі арбалетамі, дзідамі, стрэламі і г. д. І, вядома, у музеі ёсць пакой катаванняў. Гэта каменны засценак, дзе вы ўбачыце прылады катаванняў і шкілет, які закованы ў кайданы.
Пры музеі размяшчаецца невялічкая сувенірная крама, дзе ўсе жадаючыя могуць купіць невялікую статуэтку рыцара ў латах, скрыні, кнігі, магніты, а таксама пачастунак для тых, хто прагаладаўся.
Акрамя асноўнага віду дзейнасці, супрацоўнікі музея актыўна прымаюць удзел у разнастайных фестывалях, якія прысвечаны рыцарству. Музей з'яўляецца ўдзельнікам еўрапейскай акцыі «Ноч музеяў» – гэта акцыя праводзіцца адзін раз у год, калі музеі адчыняюць свае дзверы ноччу. Акцыя садзейнічае папулярызацыі музеяў сярод падрастаючага пакалення, а таксама садзейнічае развіццю турызму.
Каля музея знаходзіцца помнік Андрэю Полацкаму.
Адрас: Віцебская вобласць, Полацкі раён, г. Полацк, вуліца Энгельса, д. 3.
СПАСЫЛКІ