Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога, ДУА «Сярэдняя школа № 1». Докшыцкі раён, г. Докшыцы

 

Сучасная назва Музей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога
Дата заснавання 1964
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы
Сайт http://sch1.dokshitsy.edu.by

 

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 жнiўня 1964 года сярэдняй школе № 1 г. Докшыцы было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Івана Сцяпанавіча Палявога. Адначасова, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 21 верасня 1964 года, у школе быў адкрыты мемарыяльны музей І. С. Палявога.

Экспазіцыя музея ўключае звесткі аб жыцці і подзвігу І. С. Палявога; Героях Савецкага Саюза – ураджэнцах Докшыцкага раёна; удзельніках Вялікай Айчыннай вайны – настаўніках Докшыцкай школы; аб старонках гісторыі і сучаснасці г. Докшыцы і Докшыцкага раёна. У фондах музея больш за 400 экспанатаў.

Музей арганізоўвае шматлікія сустрэчы з ветэранамі вайны, мясцовымі краязнаўцамі, знакамітымі землякамі: выпускніком школы, акадэмікам НАН Беларусі П. А. Апанасевічам, краязнаўцам М. Д. Чысцяковым і іншымі. Пры музеі створаны секцыя экскурсаводаў і лектарскі калектыў. Музей з'яўляецца цэнтрам па рабоце турыстычна-краязнаўчай экспедыцыі «Наш край».

Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Школьная, 5.

 

Музей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога Докшыцкага раёна. Фотаздымакі з сайта http://sch1.dokshitsy.edu.byМузей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога Докшыцкага раёна. Фотаздымакі з сайта http://sch1.dokshitsy.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Каб ведалі і памяталі / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2010. – 8 мая. – С. 3.

2. Колуженко, А. История родного края / А. Колуженко // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 18 мая. – С. 1–2.

3. Крачкоўскі, А. Незабыўнае, векапомнае / А. Крачкоўскі // Ленінская трыбуна (Докшыцы). – 1978. – 1 ліп. – С. 2 ; 4 ліп. – С. 3.

4. Музей Героя Савецкага Саюза І. С. Палявога Докшыцкай СШ № 1 // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 702.

5. Чувахова, Т. Музей нашай гiсторыi / Т. Чувахова // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1999. – 2 чэрв. – С. 2.