Музей школьны, ДУА «Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раёна». Докшыцкі раён, в. Гліннае
- Подробности
- Створана 13.08.2019 12:23
- Адноўлена 13.08.2019 14:31
Сучасная назва | Школьны музей ДУА «Глінская сярэдняя школа Докшыцкага раёна |
Дата заснавання | 1990 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Гліннае |
Пры Глінскай сярэдняй школе з 1990 года працуе этнаграфічны музей «Спадчына», які быў заснаваны настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Лідзіяй Маркавец (зараз на заслужаным адпачынку). Увесь гэты час ён служыць патрыятычнаму выхаванню дзяцей, якое немагчыма без развіцця цікавасці да мінуўшчыны, павагі да працавітых і таленавітых продкаў. З цягам часу экспазіцыю перамясцілі са школьнага будынка ў асобную драўляную хатку. Яна змяшчае паўтысячы рэчаў сялянскага побыту, назбіраных падчас вучнёўскіх пошукавых экспедыцый, якія звычайна ладзяцца па вёсках летам.
Музей у школьным асяроддзі вядомы не толькі цікавай калекцыяй, але і экскурсаводамі. Яны паспяхова ўдзельнічалі ў рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся». У 2010 годзе атрымалі першае месца на рэспубліканскім конкурсе школьных этнаграфічных музеяў. У 2013 годзе на рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі – 1-е месца ў намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната».
Адрас: Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, в. Гліннае, вул. Школьная, 1.
ЛІТАРАТУРА
1. Дземідовіч, М. Ведай свой край, ганарыся мінулым / М. Дземідовіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 29 лістап. – С. 5.
2. Канавалава, А. Жывы твар музея / А. Канавалава // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2014. – 8 студз. – С. 2.
3. Шпакоўская, Г. У продкаў ёсць чаму павучыцца / Г. Шпакоўская // Витебские вести. – 2015. – 16 июля. – С. 22.