Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-краязнаўчы. Сенненскі раён, г. Сянно

 

Сучасная назва Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей
Дата заснавання 1995
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно
Сайт http://senno.museum.by/event 


Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны ў г. Сянно 30 жніўня 1995 года паводле рашэння Сенненскага райвыканкама. 1 верасня 1995 года быў адкрыты для наведвальнікаў. Размешчаны ў будынку былога павятовага праўлення.

Музей займае другі паверх і правае крыло першага паверха двухпавярховага цагельнага будынка былой земскай управы, пабудаванага ў 1910 годзе ў грамадзянскім стылі з элементамі класіцызму па індывідуальным плане на недзяржаўныя сродкі. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў будынку размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, музычная школа, Дом піянераў, бібліятэка, Дом рамёстваў.

Асноўны фонд (2008) налічвае каля 3 тысяч адзінак захоўвання.

Залы музея:

– Этнаграфія і побыт Сенненшчыны. Выстаўка «Этнаграфія і побыт Сенненшчыны. Традыцыі і сучаснасць». Сярод экспанатаў у музеі захоўваюцца зуб маманта (Х тыс. да нашай эры), крамянёвыя і каменныя прылады працы (II тыс. да нашай эры, фрагменты керамікі XVI–XVII стст., калекцыі манет Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, прадметы сялянскага побыту, ганчарны посуд, вырабы ткацтва, вышыванкі канца XIX – пачатку ХХ стст.;

– Нашы знакамітыя землякі. Выстаўка «Уладзімір Гоманаў. Жывапіс; Заір Азгур. Скульптура»;

– Сенненшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўкі: «Мы ідзем дарогамі вайны», «Гарачае лета 41-га. Танкавы бой пад Сянно»;

–Зала для зменных выстаў.

У музеі адбываюцца: музейна-педагагічныя ўрокі, выстаўкі перасовачныя, выстаўкі з фондаў музеяў вобласці і прыватных калекцый; мерапрымства «Вясельны абрад на Сенненскі лад»; краязнаўчыя віктарыны; лекцыі; вечары-сустрэчы.

Супрацоўнікі музея праводзяць экскурсіі: «Экскурсія да вытокаў горада Сянно», «Залатое кольца Сенненшчыны». Стацыянарныя экспазіцыі адсутнічаюць. Музей прымае ўдзел у міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».

У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў нашага краю, дзіцячай творчасці. Сабраны дакументы пра паэтаў-землякоў: Тадэвуша Лад-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa.

У 2000 годзе навуковы супрацоўнік музея В. В. Бандарэвіч выдаў кнігу «Экскурсія да вытокаў г. Сянно» – краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Сянно. Гэта праца з'явілася вынікам шматгадовых краязнаўчых пошукаў аўтара i візітнай карткай г. Сянно i Сенненскага раёна.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Савецкая, д.13.

 

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://senno.museum.byЭкспанаты Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://senno.museum.byЭкспанаты Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://senno.museum.byЭкспанаты Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея. г. Сянно. Фотаздымак з сайта http://senno.museum.by

ЛІТАРАТУРА

1. Ад Міколы да Шчодрыка // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 19 студз. – С. 4.

2. Асіповіч, К. А. Сенненскі краязнаўчы музей / К. А. Асіповіч // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 504–505.

3. Бандарэвіч, В. В. Сенненскі краязнаўчы музей / В. В. Бандарэвіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2002. – Т. 14 : Рэле–Слаявіна. – С. 330.

4. Бандарэвіч, В. Адкрыццё з сямейнага альбома / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 18 кастр. – С. 6.

5. Бандарэвіч, В. Ад старажытных рамёстваў да камп'ютэрных тэхналогій / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 23 мая. – С. 1, 4.

6. Бандарэвіч, В. Выстава вучыць і выхоўвае / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2000. – 20 чэрв. – С. 2.

7. Бандарэвіч, В. І ўсё ж музей дзейнічае / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2003. – 24 мая. – С. 2.

8. Бандарэвіч, В. Лялькі пад ёлку / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 6 студз. – С. 4.

9. Бандарэвіч, В. Музей едзе да вас / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 25 крас. – С. 7.

10. Бандарэвіч, В. Сенненскі краязнаўчы музей / В. Бандарэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2001. – Т. 6 : Пузелі–Усая : у 2 кн. – Кн. 1. – С. 289.

11. Бандарэвіч, В. Тэатральнае сузор'е Сеннешчыны / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 23 крас. – С. 1, 4.

12. Бандарэвіч, В. Хадзіце ноччу ў музей! / В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 26 мая. – С. 5.

13. Буракова, Т. В поражениях ковалась победа / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 4 ліп. – С. 5.

14. Буракова, Т. «Встреча друзей» / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 13 лют. – С. 4.

15. Буракова, Т. С мечтой о красоте, доброте и радости / Т. Буракова // Голас Сенненшчыны. – 2018. – 26 мая. – С. 5.

16. Бынькоў, А. Пазнаём родны край / А. Бынькоў // Витебские вести. – 2013. – 12 дек. – С. 20.

17. Волкова, Л. В гостях у самовара / Л. Волкова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2011. – 22 окт. – С. 9.

18. Гісторыя ажывае на вачах // Голас Сенненшчыны. – 2013. – 5 лют. – С. 5.

19. Жалтабрухава, Б. Дом, дзе жыве гісторыя / Б. Жалтабрухава ; гутарыла В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2015. – 21 студз. – С. 4.

20. Желтобрюхова, Б. «От Смоленска до Берлина» / Б. Желтобрюхова // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 20 чэрв. – С. 5.

21. Іванова, Л. Захавальніца гісторыі Браніслава Лазоўская / Л. Іванова // Голас Сенненшчыны. – 2004. – 6 сак. – С. 1–2.

22. Лазоўская, Б. Музейнымі сродкамі / Б. Лазоўская // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 8 мая. – С. 6.

23. Мінулае і будучае Сенненшчыны // Голас Сенненшчыны. – 2005. – 6 верас. – С. 2.

24. Осипович, К. А. Сенненский краеведческий музей / К. А. Осипович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегирёв. – С. 635.

25. Осипович, К. А. Сенненский историко-краеведческий музей / К. А. Осипович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 450–451.

26. Сенненскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 580.

27. Цімашэнка, Г. Ноч, поўная сюрпрызаў / Г. Цімашэнка ; гутарыла В. Бандарэвіч // Голас Сенненшчыны. – 2014. – 13 мая. – С. 5.

28. Шпакоўская, Г. Вось дык жорны! / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2011. – 20 студз. – С. 9.

29. Якаўлева, А. Пазнаёміліся з сімваламі савецкай эпохі / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 4 лістап. – С. 4.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйная старонка ў ВК 

arrow Афіцыйная старонка ў Аднакласніках