Музейны пакой, ДУА «Багданаўская дзіцячы сад-пачатковая школа. Сенненскі раён
- Подробности
- Створана 12.09.2019 12:23
- Адноўлена 31.03.2020 08:36
Сучасная назва | Музейны пакой ДУА «Багданаўская дзіцячы сад-пачатковая школа» |
Дата заснавання | 2015 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Багданава |
Музейны пакой быў створаны ў 2015 годзе як форма адукацыйнай і выхаваўчай работы па ініцыятыве навучэнцаў і педагогаў школы.
Мэта музея: захаванне багатага краязнаўчага матэрыялу па гісторыі населеных пунктаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Багданаўскага сельскага савета, яго сістэматызацыя, захоўванне.
Задачы для стварэння і работы музея:
– выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;
– прывіццё любові да роднага краю, цікавасці да гісторыі малой радзімы, фарміраванне пачуцця патрыятызму сярод падрастаючага пакалення;
– выкарыстанне матэрыялаў музея ў навучальным працэсе і пазаўрочнай дзейнасці.
Музей мае чатыры экспазіцыі. Матэрыялы сістэматызаваны па раздзелах:
– «Галавецка-Крывінская стаянка першабытных людзей» (матэрыялы побыту і жыццядзейнасці продкаў са стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, якая размешчана на паўднёвай ускраіне Крывінскага тарфяніку каля вёскі Галоўск Сенненскага раёна);
– «Беларускі побыт XVIII–XIX стст.» (прадметы побыту і нацыянальнага адзення);
– «Старонкамі вайны» (панарама танкавай бітвы пад г. Сянно, матэрыялы пра партызанскі рух на тэрыторыі Сенненскага раёна, інфармацыя пра землякоў – ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны);
– «Старонкі жыцця нашага аграгарадка» (фотаматэрыялы інфраструктуры аграгарадка Багданава).
Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца педагогамі ўстановы адукацыі ў навучальным працэсе ў якасці нагляднага дапаможніка. Праводзяцца адкрытыя ўрокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, міні-экскурсіі.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Багданава, вуліца Ураджайная, д. 3.
СПАСЫЛКІ