Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музейны пакой, ДУА «Багданаўская дзіцячы сад-пачатковая школа. Сенненскі раён

 

Сучасная назва Музейны пакой ДУА «Багданаўская дзіцячы сад-пачатковая школа»
Дата заснавання 2015
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Багданава


Музейны пакой быў створаны ў 2015 годзе як форма адукацыйнай і выхаваўчай работы па ініцыятыве навучэнцаў і педагогаў школы.

Мэта музея: захаванне багатага краязнаўчага матэрыялу па гісторыі населеных пунктаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Багданаўскага сельскага савета, яго сістэматызацыя, захоўванне.

Задачы для стварэння і работы музея:

– выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі;

– прывіццё любові да роднага краю, цікавасці да гісторыі малой радзімы, фарміраванне пачуцця патрыятызму сярод падрастаючага пакалення;

– выкарыстанне матэрыялаў музея ў навучальным працэсе і пазаўрочнай дзейнасці.

Музей мае чатыры экспазіцыі. Матэрыялы сістэматызаваны па раздзелах:

– «Галавецка-Крывінская стаянка першабытных людзей» (матэрыялы побыту і жыццядзейнасці продкаў са стаянкі каменнага і бронзавага вякоў, якая размешчана на паўднёвай ускраіне Крывінскага тарфяніку каля вёскі Галоўск Сенненскага раёна);

– «Беларускі побыт XVIII–XIX стст.» (прадметы побыту і нацыянальнага адзення);

– «Старонкамі вайны» (панарама танкавай бітвы пад г. Сянно, матэрыялы пра партызанскі рух на тэрыторыі Сенненскага раёна, інфармацыя пра землякоў – ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны);

– «Старонкі жыцця нашага аграгарадка» (фотаматэрыялы інфраструктуры аграгарадка Багданава).

Матэрыялы музея выкарыстоўваюцца педагогамі ўстановы адукацыі ў навучальным працэсе ў якасці нагляднага дапаможніка. Праводзяцца адкрытыя ўрокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, міні-экскурсіі.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Багданава, вуліца Ураджайная, д. 3.

 

 

Экспанаты музейнага пакоя Багданаўскай ДСПШ. Сенненскі раён, аг. Багданава. Фотаздымак з сайта https://bogdanovo.schools.byЭкспанаты музейнага пакоя Багданаўскай ДСПШ. Сенненскі раён, аг. Багданава. Фотаздымак з сайта https://bogdanovo.schools.byЭкспанаты музейнага пакоя Багданаўскай ДСПШ. Сенненскі раён, аг. Багданава. Фотаздымак з сайта https://bogdanovo.schools.by

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт ДУА «Багданаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»