Музей гісторыка-краязнаўчы, ДУА «Какоўчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа». Сенненскі раён, аг. Какоўчына
- Подробности
- Створана 12.09.2019 12:23
- Адноўлена 30.09.2019 12:35
Сучасная назва | Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Какоўчынская дзіцячы сад-сярэдняя школа» |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Какоўчына |
Музейны пакой знаходзіцца на другім паверсе будынка школы. Агульная плошча 20 м2.
Матэрыяльнае забеспячэнне: стэнды, подыумы. Дакументацыя: пашпарт музея, кніга паступлення асноўнага фонду, кніга паступлення дадатковага фонду, кніга ўліку экскурсій, план работы музея, кніга «Водгукі і пажаданні», нарматыўныя дакументы, пратаколы пасяджэнняў савета музея.
Агульны фонд складае 223 экспанаты: асноўны фонд – 157, дапаможны – 66. Фатаграфіі (8 раздзелаў) – 374, альбомы (8 раздзелаў экспазіцыі) – 7, папкі-раскладанкі (па раздзелах) – 28, выразкі з газет (па раздзелах) – 20.
Раздзелы экспазіцый:
– «Гісторыя роднага краю» (таямніцы вёскі Какоўчына, гісторыя вёскі Какоўчына, нашы землякі, план калгаса «Какоўчына», план калгаса імя Чапаева, план калгаса «Ясная зара», гісторыя стварэння калгаса «Ясная зара», граматы, чай у скрынках, зроблены чайным цэхам у в. Какоўчына ў 1980–1985 гг., сельскі савет, гісторыя стварэння трактарнай брыгады ў в. Некрашова калгаса «Ясная зара», А. І. Казырэўскі, кароткія звесткі пра пасёлак Янова, гісторыя спіртзавода);
– «Старонкі гісторыі школы» (фатаграфіі старога будынка школы і сучаснай школы, фатаграфія першай настаўніцы А. І. Сідзінай (1915), фатаграфія ўручэння ключа ад школы дырэктару Ф. М. Маханькову (1977), выпускнікі школы, гісторыя школы, архіўныя дакументы па гісторыі Какоўчынскай сярэдняй школы, копіі архіўных дакументаў па гісторыі Какоўчынскай сярэдняй школы, летапіс Какоўчынскай сярэдняй школы, альбом «Мае школьныя гады», кантрольныя работы па рускай мове навучэнцаў 1951–1958 гг., членскія партыйныя квіткі);
– «Этнаграфічная спадчына» (прадметы народнага побыту, якія штодзённа выкарыстоўваліся ў народнай гаспадарцы);
– «Яны змагаліся за Радзіму» (калекцыя прадметаў, якія распавядаюць пра Вялікую Айчынную вайну: макеты зброі, узнагароды, фатаграфіі, дакументы часоў вайны, франтавыя лісты, плакаты);
– «Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – нашы землякі»;
– «Валодзька Яўген Іванавіч» (намеснік міністра Беларускай чыгункі, ураджэнец в. Крупяжына Какоўчынскага сельсавета Сенненскага раёна);
– «Час выбраў нас» (фатаграфія і ўспамін пра вайну ўдзельніка Афганскай вайны, ураджэнца в. Какоўчына В. В. Русачэнкі, які загінуў у Афганістане; копіі лістоў В. В. Русачэнкі да родных, альбом «Яны служылі ў Афганістане», альбом «Памятай іх імёны», папка «Русачэнка Віктар Віктаравіч», кнігі «Памяць», «Поле жыцця»);
– «Цацюноў Віктар Дзмітрыевіч – старшыня калгаса "Ясная зара"» (граматы В. Д. Цацюнова, календары прыроды і працы, папка «Усяго адно жыццё»).
Мерапрыемствы на базе музея: выстаўка аднаго экспаната, адкрыццё чытання па Вялікай Айчыннай вайне, канферэнцыі, інфармацыйныя гадзіны, сустрэчы з ветэранамі, конкурсы малюнкаў на асфальце, конкурс ваенна-патрыятычнай песні, вусныя часопісы: «Няхай раскажа час мінулы», «Хроніка ваеннага 1945 года». Пад кіраўніцтвам Т. В. Пупінай працуюць цімураўскія атрады, якія аказваюць дапамогу ветэранам вайны і працы.
У музейным пакоі распрацоўваюць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, якія прызначаны для сярэдняга школьнага ўзросту.
Праекты, падрыхтаваныя членамі актыву музея:
– «Пазнай Радзіму – выхавай сябе»;
– «Я памятаю! Я ганаруся!» і іншыя.
Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, аг. Какоўчына, вуліца Школьная, д. 6.
ЛІТАРАТУРА
1. Якаўлева, А. Выхоўваюць патрыётаў / А. Якаўлева // Голас Сенненшчыны. – 2019. – 29 студз. – С. 5.
2. Яўгенаў, А. Аптымізацыя: дзеля павышэння якасці / А. Яўгенаў // Голас Сенненшчыны. – 2017. – 18 лют. – С. 4.
СПАСЫЛКІ