Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-этнаграфічны ДУА «Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа». Сенненскі раён, в. Студзёнка

 

Сучасная назва Гісторыка-этнаграфічны музей ДУА «Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа»
Дата заснавання 1996
Месца знаходжання Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Студзёнка

 

Гісторыка-этнаграфічны музей Студзёнкаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы створаны ў 1996 годзе. Кіраўнік – настаўнік гісторыі і працоўнага навучання А. П. Стрыжнёў. Спачатку ў калекцыі быў адзін меднабокі самавар. Зараз – звыш двух дзясяткаў самавараў XIX – пачатку ХХ стагоддзяў тульскай фабрыкі Васіля Баташава і маскоўскага завода Аленчыкава і Зіміна.

У выніку сумесных пошукаў настаўнікамі, вучнямі, жыхарамі была створана экспазіцыя, дзе даволі грунтоўна прадстаўлены ўзоры беларускіх народных рамёстваў: ткацтва, ганчарства, бандарства, пляцення. У музеі шмат дакументаў, якія расказваюць аб Вялікай Айчыннай вайне. Ёсць матэрыялы па археалогіі, пераважна бронзавага, жалезнага вякоў.

Прадстаўлена экспазіцыя старадаўняй кнігі. Арыгінальная літаратура XVII – пачатку ХХ стагоддзяў: рускамоўныя і польскамоўныя дакументы ХIX стагоддзя, указы і маніфесты Аляксандра I, Мікалая I, Аляксандра II. Асабліва цікавыя экспанаты: падручнікі і метадычныя дапаможнікі ХIX – пачатку ХХ стагоддзяў.

Прадметы культавага прызначэння: наперсныя крыжы, шытыя срэбрам тканіны.

Музейныя прадметы размешчаны на гарызантальных вітрынах ў адкрытай экспазіцыі.

Экспазіцыя гісторыка-этнаграфічнага музейнага пакоя складаецца з наступных раздзелаў:

– дрэваапрацоўчыя промыслы, пляценне (драўляны посуд, абутак, прылады працы для апрацоўкі, карзіны, лапці);

– ганчарства (прылады працы, ганчарны круг, посуд, рэшткі старажытнай керамікі);

– кавальская справа (археалагічныя матэрыялы бронзавага і жалезнага вякоў, прылады працы, бронзавыя і жалезныя вырабы);

– ткацтва і вышыўка (ткацкі станок, пралка, калаўрот-ляжак, ткацкія прылады працы, рэчавы сундук, вырабы мясцовага адзення, ручнікі, вышыўкі).

Музейныя прадметы ў раздзеле размешчаны згодна з храналагічным прынцыпам.

У памяшканні музейнага пакоя арганізуюцца часовыя выставы:

– «Радаводы»;

– «Архіўныя дакументы»;

– «Крыжы»;

– «Гісторыя маёй сям'і» (фотаздымкі);

– «Палеаграфія»;

– «Гісторыя вышыўкі».

Пры музеі працуе гурток «Краязнаўства i этнаграфія». Гурткоўцы праводзяць народныя святы i абрады. Атрыманыя веды дапамагаюць iм на ўроках гісторыі, літаратуры, класных гадзінах, урачыста адзначаюцца памятныя даты. Дзейнасць музея накіравана на вывучэнне, прапаганду i ахову гістарычнай i культурнай спадчыны.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, в. Студзёнка, вуліца Школьная, д. 3.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гістарычны музей Студзёнкаўскай сярэдняй школы // Памяць: Сенненскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.] ; уклад. С. В. Шайко ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 2003. – С. 582–583.

2. Нямыя сведкі сялянскай працы // Голас Сенненшчыны. – 2016. – 8 кастр. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Афіцыйны сайт ДУА «Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа