Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей краязнаўчы, ДУА «Падсвільская сярэдняя школа». Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле

 

Сучасная назва Краязнаўчы музей
Дата заснавання 01.09.1988
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле


Школьны краязнаўчы музей Падсвільскай сярэдняй школы быў заснаваны 1 верасня 1988 года. Першапачаткова ён значыўся як пакой народнай мастацкай творчасці. Заснаваў музей настаўнік гісторыі Папкоў Валерый Якаўлевіч. З 1994 года ўстанову культуры ўзначальвала настаўніца гісторыі Саўліч Людміла Іванаўна. 4 студзеня 2010 года музей быў перайменаваны ў краязнаўчы. З 2016 года ім кіравала Пасюк Таццяна Іосіфаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Асветніцкая дзейнасць музея накіравана на дзіцячую аўдыторыю. Музейныя матэрыялы ўключаюцца ў навучальны працэс праз урокі-экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны, а таксама выкарыстоўваюцца ў якасці дапаможнікаў на ўроках. Праводзяцца літаратурна-музычныя кампазіцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў. На базе музея працуе навуковае аб'яднанне.

Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складае фонд, які падзяляецца на асноўны і дапаможны. Да асноўнага фонду ўстановы культуры адносяцца: этнаграфічныя і нумізматычныя прадметы, прадметы быту, карціны Я. Драздовіча, фотаграфічныя матэрыялы, старадрукаваныя, рукапісныя кнігі і друкаваныя дакументы, літаратурныя творы, гістарычныя карты. Да дапаможнага фонду адносяцца фотакопіі і ксеракопіі дакументаў. У музеі забяспечаны ўлік музейнага фонду, які фіксуецца ў спецыяльных кнігах асноўнага і дапаможнага фонду.

Экспазіцыя ўстановы культуры складаецца з некалькі раздзелаў: «Гісторыя пасёлка Падсвілле»; «Гісторыя Падсвільскай школы»; «Жыццёвы і творчы шлях Язэпа Нарцызавіча Драздовіча»; «Этнаграфічны куток».

У краязнаўчым музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі.

На базе школьнага музея вядзецца навукова-даследчая работа.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле, вуліца Савецкая д. 47.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Садовіч, А. Экспазіцыя школьнага музея ўражвае / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 13 студз. – С. 8.

2. Устинов, А. «Равнение держим на героев-земляков» / А. Устинов // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 11 сак. – С. 5.