Музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага, ДУА «Празароцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага». Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 08.10.2019 12:23
- Адноўлена 30.03.2020 11:08
Сучасная назва | Музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага |
Дата заснавання | 1982 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Празарокі |
Музей Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага быў заснаваны ў 1982 г. Першы кіраўнік музея – настаўніца беларускай мовы і літаратуры Урублеўская Ала Леанідаўна. Профіль установы культуры – літаратурна-краязнаўчы. Музей налічвае 642 экспанаты. Экспазіцыя складаецца з 3 раздзелаў. Асноўныя раздзелы экспазіцыі: «Тэатральны партал», «У абшарах Празарок і Палевачоў», «Шляхі» (тэатральная дзейнасць трупы).
Наведаўшы музей, можна даведацца аб асабістым і творчым шляху Ігната Буйніцкага, аб дзейнасці трупы, пра гісторыю аг. Празарокі і культавых будынкаў: касцёла і царквы. Установа культуры прапаноўвае наведвальнікам цікавыя экскурсіі, вывучэнне і адраджэнне каляндарных і сямейных святаў і абрадаў Празароцкага краю, краязнаўчыя экспедыцыі па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю І. Буйніцкага, удзел у канферэнцыях, семінарах, конкурсах.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Празарокі, вуліца Цэнтральная, д. 24 а.
ЛІТАРАТУРА
1. Весялуха, М. Крок за крокам па Празароках / М. Весялуха // Літаратура і мастацтва. – 2011. – 26 жн. – С. 1.
2. Глыбокае: яны гэта зрабілі / падрыхт. М. Чэмер // Настаўніцкая газета. – 2012. – 1 верас. – С. 12–15.
3. Шпакоўская, Г. Жывы музей у Празароках / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2012. – 3 крас. – С. 8.