Музей Паўла Восіпавіча Сухога, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П. В. Сухога». Глыбоцкі раён
- Подробности
- Створана 08.10.2019 12:23
- Адноўлена 08.10.2019 14:03
Сучасная назва | Музей Паўла Восіпавіча Сухога |
Дата заснавання | 01.07.1985 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Музей Паўла Восіпавіча Сухога, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы, генеральнага авіяканструктара, ураджэнца г. Глыбокае Віцебскай вобласці, быў створаны 1 ліпеня 1985 года ў сярэдняй школе № 1 г. Глыбокае. Профіль музея – мемарыяльны. Быў адкрыты да 90-годдзя з дня нараджэння П. В. Сухога. Асноўная задача музея – вывучэнне жыцця і дзейнасці вядомага авіяканструктара П. В. Сухога з мэтай развіцця інтэлектуальных, маральных, культурных і творчых здольнасцей моладзі, выхавання патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
Экспазіцыя музея складаецца з 4-х раздзелаў: «Павел Сухі – ураджэнец г. Глыбокае», «Гомельскі перыяд жыцця сям'і Сухіх», «П. В. Сухі і развіццё савецкай авіяцыі», «Уклад ОКБ Сухога ў Перамогу».
Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: краязнаўчыя экспедыцыі; удзел у навукова-практычных канферэнцыях; правядзенне экскурсій у музеі, экскурсій па аб'ектах у г. Глыбокае, звязаных з жыццём сям'і Сухіх; удзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсах; урокі ў музеі па тэмах: «Савецкая авіяцыя ў гады Другой Сусветнай вайны», «Род Сухіх і Беларусь», «Развіццё навукі і тэхнікі СССР. Уклад у навуку П. В. Сухога».
Музей Сухога папаўняецца новымі экспанатамі, дзякуючы перапісцы з роднымі і саратнікамі авіяканструктара, экспедыцыям, а таксама пошукавай рабоце ў Дзяржаўных архівах Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Літвы.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Дзяржынскага, д. 43.
ЛІТАРАТУРА
1. Мартыноўская, Г. Музей Паўла Сухога ў Глыбокім / Г. Мартыноўская // Вольнае Глыбокае. – 2003. – 23–29 студз. – С. 4.
2. Пастернак, Т. Павел Сухой навсегда прописался в Глубоком / Т. Пастернак // Витебские вести. – 2014. – 6 сент. – С. 9.
3. Рабіза, Т. Наша «крылатая» славутасць / Т. Рабіза // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 13 крас. – С. 2.