Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей этнаграфічны «Беларуская хатка». Глыбоцкі раён, в. Азярцы

 

Сучасная назва Этнаграфічны музей «Беларуская хатка»
Дата заснавання 1997
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Азярцы


У музеі прадстаўлены рэчы з сялянскага побыту беларусаў мінулага стагоддзя. Тут сабрана больш за 200 экспанатаў. Цэнтральнае месца ў «Беларускай хатцы» займае покуць («чырвоны кут»). Яе галоўны атрыбут – праваслаўны абраз Святой Кацярыны Пакутніцы, аздоблены ўзорным ручніком-набожнікам. Ёсць у музеі і «бабін кут» («качарэжнік»), аснову якога складае вялікая сялянская печ з адпаведнымі прадметамі вясковага быту – лыжкамі, дзежкамі, кадушкамі, кацялкамі, глінянымі кубкамі, драўлянымі начоўкамі, вёдрамі, міскамі, каромысламі і многім іншым.

За печчу ў «хатцы» знаходзіцца «куток адпачынку», прадстаўлены вялікім драўляным ложкам і дзіцячай люлькай.

«Беларуская хатка» – сапраўдны музей жаночых рамёстваў. Тут шмат саматканых, вышываных, вязаных рэчаў, стракатых насценных дываноў, карцін, узорных выцінанак, самаробных лялек.

У музеі можна ўбачыць такія прылады для апрацоўкі льну і вырабу тканіны, як калаўрот, матавіла, прасніца, шчоткі для часання.

Кожны экспанат музея здольны расказаць шмат цікавага з гісторыі Азярэцкага краю наведвальнікам.

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Азярцы, вуліца Савецкая, 8 а.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Гуйда, Л. «Беларуская хатка», альбо Азярэцкі музей этнаграфіі / Л. Гуйда // Веснік Глыбоччыны. – 2010 – 14 жн. – С. 7.

2. Мышкоўская, Л. На шчасце, на долю / Л. Мышкоўская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 31 студз. – С. 8.