Музей гісторыка-этнаграфічны. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае
- Подробности
- Створана 08.10.2019 12:23
- Адноўлена 08.10.2019 14:35
Сучасная назва | Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей |
Дата заснавання | 31.08.1992 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае |
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей быў заснаваны 31 жніўня 1992 года. На працягу некалькіх гадоў ішоў працэс стварэння музейнай экспазіцыі, ажыццяўляўся збор экспанатаў (на момант адкрыцця ў фондах налічвалася 4526 экспанатаў). Мастацкім афармленнем залаў займаліся Гліва Д. Х., Гілевіч Я. Я., Сотнікаў С. М.
30 снежня 1997 года музей гасцінна адчыніў дзверы для наведвальнікаў. У гараджан з'явілася магчымасць далучыцца да гістарычнай спадчыны раёна.
Плошча экспазіцыі ўстановы культуры – 117 м2. На 2005 г. у ёй знаходзілася 9,7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду. Іх колькасць пастаянна павялічваецца.
У музеі дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: зала гісторыі Глыбоцкага раёна, зала духоўнага і культурнага жыцця Глыбоччыны канца XIX – пачатку XX стагоддзя, зала эканамічнага развіцця Глыбоччыны канца XIX – пачатку XX стагоддзя, мяшчанскі пакой, кузня і развіццё кавальскага майстэрства, сялянская хатка. Таксама тут прадстаўлены матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых землякоў (авіяканструктара П. В. Сухога, мастака Я. Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатра І. Буйніцкага, палітыка і гісторыка В. Ластоўскага і інш.).
Установа культуры праводзіць выязныя экскурсіі па месцах баявой славы, творчыя сустрэчы са знакамітымі землякамі.
Рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта ад 8 жніўня 2005 года створаны філіял Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея ў в. Мосар. На 16 га тэрыторыі комплексу размяшчаюцца алеі, скульптурныя кампазіцыі рэлігійнай тэматыкі, малыя архітэктурныя формы, дагледжаныя клумбы, альтанкі, штучныя вадаёмы і г. д. Дзейнічае этнаграфічны музей, экспазіцыя якога адлюстроўвае гісторыю Мосара, яго прыродныя і культурныя асаблівасці.
Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, г. Глыбокае, вуліца Энгельса, д. 24.
ЛІТАРАТУРА
1. Барыла, В. «Гістарычныя баі» школьнікаў / В. Барыла // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 23 сак. – С. 8.
2. Бельская, Н. Вандроўка ў мінулае / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 16 снеж. – С. 8.
3. Бельская, Н. Ёлачныя цацкі з СССР / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 30 снеж. – С. 8.
4. Бельская, Н. Музей адзначыў юбілей / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 3 лют. – С. 8.
5. Бельская, Н. «Рарытэты музеяў Дзісненшчыны» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 1 сак. – С. 8.
6. Бельская, Н. «Свет іконы» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 5 мая. – С. 8.
7. Бельская, Н. Таямніцы музейных рэчаў / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 23 снеж. – С. 8.
8. Бельская, Н. У Глыбокім прайшла «Ноч музеяў» / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 27 мая. – С. 8.
9. Глинская, Е. Как освобождали Глубоччину / Е. Глинская // Веснік Глыбоччыны. – 2019. – 13 крас. – С. 3.
10. Глінская, А. Падарожжа па храмах Глыбоччыны – за 20 хвілін / А. Глінская // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 15 снеж. – С. 2.
11. Зінкевіч, А. Такая жывая музейная работа / А. Зінкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2004. – 19 мая. – С. 1.
12. Историко-культурное наследие // Витебская область. Природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. – Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. – С. 40.
13. Мядзелец, А. Два юбілеі музея / А. Мядзелец // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 30 жн. – С. 8.
14. Панкрат, А. Там, дзе жыве мінуўшчына / А. Панкрат // Веснiк Глыбоччыны. – 2007. – 19 мая. – С. 3.
15. Садовіч, А. «60 мірных гадоў нашага горада і раёна» / А. Садовіч // Веснік Глыбоччыны. – 2005. – 15 студз. – С. 2.
16. Саланінка, В. Гісторыка-этнаграфічны музей – скарбніца мінуўшчыны / В. Саланінка // Веснік Глыбоччыны. – 2008. – 9 крас. – С. 6.
17. Усцінаў, А. Выстава – у падарунак глыбачанам / А. Усцінаў // Веснiк Глыбоччыны. – 2008. – 23 студз. – С. 7.
18. Хайноўская, А. Глыбоцкі скарб перамясціўся ў музей / А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 21 кастр. – С. 3.