Музей народны Народнай славы ДУА «Сярэдняя школа № 1». Лёзненскі раён, г. п. Лёзна
- Подробности
- Створана 10.12.2019 12:23
- Адноўлена 10.12.2019 15:40
Сучасная назва | Народны музей Народнай славы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Лёзна» |
Дата заснавання | 1985 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна |
Сайт | http://sch1.liozno.edu.by/ru/main.aspx?guid=73261 |
9 кастрычніка 1985 года пры сярэдняй школе № 1 г. п. Лёзна быў адкрыты музей Народнай Славы. У 1993 годзе музею было прысвоена званне «Народны музей». Фонд музея налічвае 5982 адзінкі, у тым ліку складаецца з 1254 экспанатаў асноўнага фонду і 4728 адзінак навукова-дапаможнага фонду.
Музей мае две залы: гісторыка-этнаграфічную і залу баявой славы. Гісторыка-этнаграфічная зала налічвае 65 экспанатаў. Зала баявой славы складаецца з 7 экспазіцый: «Пачатак Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі», «Партызанскі рух на Лёзненшчыне», «Вызваленне Лёзна», «Героі Савецкага Саюза», «Група "Пошук-47"», «Гісторыя школы», «И помнит мир спасённый...».
Асноўнымі напрамкамі работы музея з'яўляюцца: пошукавая дзейнасць, краязнаўчая работа, грамадзянска-патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў. Асноўнымі формамі краязнаўчай работы ў музеі з'яўляюцца: турысцка-краязнаўчыя паходы, выкананне экспедыцыйных заданняў па вывучэнні роднага краю, удзел у абласных краязнаўчых чытаннях.
На базе музея праводзяцца літаратурна-музычныя кампазіцыі, сустрэчы, тэматычныя экскурсіі, літаратурныя гасцёўні, урокі мужнасці. Штогод праходзіць турысцка-краязнаўчая канферэнцыя «Ведай і любі свой край». Тэматычныя і аглядныя экскурсіі ў школьным музеі праводзяцца не толькі для навучэнцаў школы, але і для ўсіх навучэнцаў раёна, гасцей. На базе музея праводзяцца сустрэчы былых партызан брыгады Данукалава, сяброў раённага аб'яднання афіцэраў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў працы. Асабліва хвалююча праходзяць сустрэчы са сваякамі загінуўшых воінаў, раней невядомых.
Савет музея рэгулярна друкуе артыкулы ваенна-патрыятычнай тэматыкі. Музей актыўна супрацоўнічае з раённым ваенна-гістарычным музеем, падтрымлівае сувязь з дзецьмі і сваякамі загінуўшых воінаў, з раённай арганізацыяй ветэранаў вайны і працы.
Народны музей Народнай славы стаў ініцыятарам правядзення Міжнародных злётаў школьных музеяў.
Адрас: Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, г. п. Лёзна, вуліца Бязвуглага, д. 9.
ЛІТАРАТУРА
1. Игнатенко, Т. В содружестве с офицерами / Т. Игнатенко // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2013. – 8 мая. – С. 2.
2. Павлов, С. Наша любимая бабушка / С. Павлов // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2007. – 20 лістап. – С. 2.
3. Постоялкин, Ф. Гордимся своим музеем / Ф. Постоялкин // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2012. – 6 крас. – С. 7.
4. Похолкина, Л. Здесь хранится память / Л. Похолкина // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 22 крас. – С. 2.
5. Тихомирова, И. Собран уникальный материал / И. Тихомирова // Сцяг Перамогi (Лёзна). – 2004. – 18 мая. – С. 2.
6. Тихомирова, Н. Времён связующая нить / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2016. – 6 мая. – С. 6.
7. Тихомирова, Н. Из героического поколения / Н. Тихомирова // Народнае слова. – 2003. – 29 крас. – С. 4.
8. Тихомирова, Н. Солнечный центр нашей истории / Н. Тихомирова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2012. – 10 лют. – С. 7.
9. Тихомирова, Н. К. Дело для неравнодушных и настоящих энтузиастов / Н. К. Тихомирова ; беседовала Л. Бирюлькова // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2010. – 18 мая. – С. 4.
10. Тихомирова, Н. К. Прекрасная традиция дружбы / Н. К. Тихомирова ; беседовала Е. Ретнева // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2017. – 5 мая. – С. 6–7.
11. Тихомирова, Н. К. Эстафета священной памяти / Н. К. Тихомирова ; беседовала Е. Ретнёва // Сцяг Перамогі (Лёзна). – 2008. – 21 кастр. – С. 2.