Музей мемарыяльны садавода-селекцыянера І. П. Сікоры. Шаркаўшчынскі раён, в. Алашкі
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 10.03.2020 15:58
Сучасная назва | Мемарыяльны музей садавода-селекцыянера І. П. Сікоры |
Дата заснавання | 1988 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Алашкі |
Мемарыяльны музей садавода-селекцыянера І. П. Сікоры быў створаны ў 1988 годзе ў в. Алашкі. У 1999 годзе будынак музея капітальна адрамантаваны.
Установа культуры збірае і захоўвае матэрыялы пра жыццё і дзейнасць садавода-селекцыянера. У музеі прадстаўлена 11 раздзелаў: развіццё садоўніцтва ў Беларусі; кабінет І. П. Сікоры; бібліятэка І. П. Сікоры; М. Прышвін, Л. Лявонаў у лёсе І. П. Сікоры; перапіска І. П. Сікоры з доктарам навук, прафесарам М. А. Лісавенкам; навукова-даследчая праца І. П. Сікоры; П. Сергіевіч, М. Машара (шматгадовае сяброўства звязвала Івана Паўлавіча з гэтымі людзьмі); А. К. Шчаслівы (фатаграфіі, ксеракопіі, арыгіналы пісем вучонага); энтузіясты садоўніцтва; І. П. Сікора і юныя натуралісты; дары садоў.
На тэрыторыі музея размешчаны пладаносны сад агульнай плошчай 3 га, колькасцю 245 дрэў, і малады сад (356 дрэў). Супрацоўнікі музея абсталявалі гадавальнік для саджанцаў пладовых дрэў.
У 2002 годзе было прывіта 240 сажанцаў, з іх 100 штук – гатунку «Памяць Сікоры», 100 штук – «Беларуская малінаўка», 20 – «Сікораўская антонаўка», 20 – «Белы наліў». Пасаджана 150 кустоў чорных парэчак. Саджанцы, вырашчаныя супрацоўнікамі музея, рэалізоўваюцца насельніцтву.
Супрацоўнікі ўстановы культуры публікуюць матэрыялы пра музей і садавода-селекцыянера І. П. Сікору на старонках раённай газеты, а таксама прапаноўваюць насельніцтву кансультацыі па садоўніцтве.
У музеі вядзецца пошукавая, навукова-даследчая праца. Наладжана перапіска з людзьмі, якія добра ведалі І. П. Сікору, з мэтай папаўнення музейных фондаў матэрыяламі пра жыццё і дзейнасць знакамітага садавода.
Для прыцягнення моладзі да развіцця садаводства пры музеі створаны клуб садаводаў-аматараў «Яблынька», а таксама арганізаваны для ўсіх жадаючых майстар-класы па прышчэпцы саджанцаў і практыкумы сезоннага догляду за садам.
Кожны год праходзіць абласное свята «Яблычны Спас». Арганізоўваюцца выставы пладоў сікораўскага сада.
Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, в. Алашкі.
ЛІТАРАТУРА
1. Андрэйчык, В. Настаўнік знакамітага садавода / В. Андрэйчык // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 17 жн. – С. 3.
2. Антановіч, К. Захаваць або знішчыць? / К. Антановіч // Культура. – 2016. – 25 чэрв. – С. 5.
3. Бандаронак, І. «Свайго Сікору помніць родная зямля» / І. Бандаронак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2008. – 27 верас. – С. 2.
4. Берникович, Д. Сикоровской души частица / Д. Берникович // Витебские вести. – 2014. – 26 авг. – С. 8.
5. Лупач, З. У Алашках адкрылі дом-музей Івана Сікоры / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2014. – 28 жн. – С. 5.
6. Лупач, З. У Глыбокім – вішня, у Малых Алашках – яблык / З. Лупач // Вольнае Глыбокае. – 2013. – 22 жн. – С. 6.
7. Масловская, О. Живи, «Память Сикоры» / О. Масловская // Віцебскі рабочы. – 2010. – 31 июля. – С. 6.
8. Мемарыяльны музей Івана Сікоры // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 452.
9. Перхуровіч, Н. Іван Сікора і Георгій Мядзюха – знітаваныя лёсы / Н. Перхуровіч // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2019. – 17 жн. – С. 3.
10. Рагін, Я. М. Пацэліць у яблычак / Я. Рагін // Культура. – 2019. – 7 верас. – С. 11.
11. Рагін, Я. Прыгоды фондаў завяршаюцца? / Я. Рагін, К. Антановіч // Культура. – 2014. – 8 лістап. – С. 1, 10–11.
12. Сауліч, У. Зямля і космас садавода Івана Сікоры / У. Сауліч // Пастаўскі край. – 2015. – 12 лют. – С. 9 ; 25 лют. – С. 3 ; 11 сак. – С. 3.
13. Сауліч, У. Івана Сікору «вярнулі» дамоў: у вёсцы Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага раёна адчынены музей вядомага беларускага садавода-селекцыянера / У. Сауліч // Сельская газета. – 2014. – 30 авг. – С. 30.
14. Сядзіба Сікоры поўнілася галасамі // Вольнае Глыбокае. – 2002. – 25 крас. – 1 траўня. – С. 4.
15. Шпакоўская, Г. Будзе сядзіба-музей Івана Сікоры / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2001. – 16 чэрв. – С. 1.
16. Шыталь, К. Ада Райчонак перадала дзяржаве сядзібу садавода Івана Сікоры [ў вёсцы Малыя Алашкі Шаркаўшчынскага раёна] / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. – 2013. – 5 верас. – С. 4.