Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-краязнаўчы, ДУА «Германавіцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа». Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы

 

Сучасная назва гісторыка-краязнаўчы музей
Дата заснавання 1985
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы 


Гісторыка-краязнаўчы музей быў адкрыты ў 1985 годзе ў гонар 40-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мае 1500 экспанатаў. Вялікі ўклад у арганізацыю музея ўнеслі былыя вучні школы, удзельнікі пошукавай работы: Mixacь Алегавіч Райчонак, Марына Аляксандраўна Жылко, Наталля Казіміраўна Катовіч, Юлія Kaзіміраўна Катовіч, Наталля Уладзіміраўна Красько пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Ады Эльеўны Райчонак.

Музей займае два пакоі i складаецца з двух экспазіцыйных раздзелаў. Самы вялікі з ix – гісторыка-краязнаўчы, дзе размешчаны экспазіцыі: «Гісторыя вёскі Германавічы», «Рэвалюцыйны pyx i грамадзянская вайна», «Партызанскі рух у Шаркаўшчынскім раёне ў 1941–1944 гг.», «Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – нашы землякі», «Нашы знакамітыя землякі Mixacь Машара i Пётр Касцюкевіч», «Маўклівыя сведкі мінулай вайны».

У другім пакоі прадстаўлена гісторыя 1406-га зенітна-артылерыйскага палка i 166-й стралковай дывізіі, якія вызвалялі в. Германавічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года. Тут сабраны запісы ўcпамінаў ветэранаў, фотаздымкі, якія былі зроблены ў час сустрэч з былымі воінамi, ix асабістыя рэчы i дакументы.

На базе музея дзейнічае гурток «Спадчына». Гурткоўцы праводзяць экскypcii, удзельнічаюць у рэспубліканскіх, абласных i раённых краязнаўчых конкурсах, пошукавых экспедыцыях. На аснове матэрыялаў музея вучні пішуць краязнаўчыя работы («Вёска Германавічы ў XX ст.», «Наша мясцовасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Жыццё i творчасць Міхася Машары», «Пётр Касцюкевіч – паэт i мастак», выступаюць з лекцыямі.

Штогод музей Германавіцкай школы наведваюць каля 1000 экскурсантаў.

Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, аг. Германавічы, вуліца Школьная,18.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бурэц, А. Гісторыка-краязнаўчаму музею Германавіцкай СШ – 30 год / А. Бурэц // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2015. – 9 снеж. – С. 3 ; 2015. – 12 снеж. – С. 6.

2. Гісторыка-краязнаўчы музей Германавіцкай сярэдняй школы // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.] ; уклад. Л. М. Лабачэўская ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2004. – С. 452.

3. Подзвіг герояў у памяці нашчадкаў / падрыхт. А. Бурэц // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). – 2013. – 8 мая. – С. 2.