Музей этнаграфічны, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п». Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына
- Подробности
- Створана 24.11.2017 12:23
- Адноўлена 10.03.2020 16:17
Сучасная назва | Этнаграфічны музей (школьны краязнаўчы цэнтр) |
Дата заснавання | 2007 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына |
Этнаграфічны музей ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. п. Шаркаўшчына» (другая назва – школьны краязнаўчы цэнтр) быў адкрыты ў лістападзе 2007 года. Ён быў створаны на аснове музея народнай творчасці. Кіраўніком яго з'яўляецца Сікора Ала Уладзіміраўна. Менавіта дзякуючы ёй, музей атрымаў новае жыццё. Ала Уладзіміраўна з'явілася ініцыятарам акцыі «Збяром музей разам», накіраванай на адраджэнне школьнага музея.
Працяглы час ён не працаваў, але ў 2006 годзе было прынята рашэнне аднавіць дзейнасць на іншай, этнаграфічнай аснове. Узнікла ідэя паказаць сучасным школьнікам, як вучыліся іх аднагодкі больш за пяцьдзясят гадоў таму назад, што сабою ўяўляла школа, а таксама як жыў і працаваў вясковы настаўнік, інтэлігент сярэдзіны мінулага стагоддзя.
У зборы экспанатаў прымалі ўдзел і настаўнікі, і вучні. Было сабрана мноства прадметаў: мэбля, прадметы побыту, адзенне, абутак, прадметы рукадзелля, музычныя і навучальныя тэхнічныя сродкі, школьныя прыналежнасці, сшыткі, кнігі. У выніку сабраны матэрыял для трох залаў: «Рэчы з бабулінага куфэрка i гарышча», «Школа сярэдзіны мінулага стагоддзя», «Быт сельскай інтэлігенцыі».
У краязнаўчым цэнтры дзейнічае экспазіцыя «Бабуліна хатка».
Формы дзейнасці школьнага музея самыя разнастайныя. Гэта правядзенне экскурсій, выстаў, сустрэч з цікавымі людзьмі, тэматычных урокаў, класных гадзін і г. д.
У цэнтры таксама праводзяць тэматычныя выставы, тэатралізаваныя экскурсіі.
Адрас: Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Халаева, д. 11.
ЛІТАРАТУРА
1. Берникович, Д. Важные слова для правнуков / Д. Берникович // Витебские вести. – 2017. – 14 нояб. – С. 5.
2. Берникович, Д. Ценный экспонат / Д. Берникович // Витебские вести. – 2019. – 14 сент. – С. 4.