Хата-музей П. Броўкі, філіял УК «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры». Ушацкі раён, в. Пуцілкавічы
- Подробности
- Створана 12.05.2020 12:23
- Адноўлена 12.05.2020 14:12
Сучасная назва | Хата-музей П. Броўкі |
Дата заснавання | 1980 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Пуцілкавічы |
У 1980 годзе ў в. Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, быў заснаваны мемарыяльны музей. Пяць гадоў займаліся зборам неабходных звестак па аднаўленні роднага дома паэта, які ў гады вайны быў спалены гітлераўцамі. Хата-музей П. Броўкі адкрыта для наведвальнікаў у ліпені 1985 года.
Дом быў адноўлены на месцы сядзібы сям'і П. Броўкі, якая жыла там з 1925 года. У новай хаце, па сваіх памерах значна большай, размешчана цікавая экспазіцыя. Яна складаецца з 2 частак – мемарыяльнай і літаратурнай. У мемарыяльнай частцы сабраны этнаграфічныя матэрыялы і мемарыяльныя рэчы, што адлюстроўваюць побыт сялян краю, у тым ліку і сям'і П. Броўкі ў пачатку XX ст. У літаратурнай – жыццё і творчасць паэта. Шматлікія арыгінальныя дакументы, копіі рукапісаў, выдадзеныя творы, унікальныя фотаздымкі раскрываюць станаўленне П. Броўкі як паэта-грамадзяніна.
Хата-музей П. Броўкі з 2014 года з'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Адрас: Віцебская вобласць, Ушацкі раён, в. Пуцілкавічы.
ЛІТАРАТУРА
1. Броўка, Ю. П. Хата-музей Петруся Броўкі / Ю. П. Броўка // Памяць: Ушацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад. М. М. Кірпіч ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2003. – С. 569.
2. Броўкі Петруся дом-музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Б–Г. – С. 45.
3. Каліноўскі, І. І. Вёска Пуцілкавічы – Дом-музей Петруся Броўкі // Прыдзвінне: літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі / І. І. Каліноўскі. – Мінск : Беларусь, 2019. – С. 94–114. – (Падарожжа па родным краі).
4. Караленка, В. У Пуцілкавічах госці рэдкія / В. Караленка // Патрыёт (Ушачы). – 2004. – 19 мая. – С. 3.
5. Марціновіч, А. Запрашае дом паэта / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. –1985. – 4 студз. – С. 4.
6. Марціновіч, А. У Пуцілкавічы да Петруся Броўкі / А. Марціновіч // Помнікі гісторыі і культуры. –1985. – № 4. – С. 15–16.
7. Панізнік, С. Васіль Быкаў: «На радзіме і дождж сушэйшы!» / С. Панізнік // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 13 чэрв. – С. 8.
8. Пучынскі, У. Пра Броўку – ад Мінска да Ушачаў / У. Пучынскі // Краязнаўчая газета. – 2005. – № 28 (ліп.). – С. 2.
9. Сёмкіна, С. Дзе сонца за борам жар-птушкай садзіцца... / С. Сёмкіна // Белорусская нива. – 2004. – 22 мая. – С. 14.
10. Шпакоўская, Г. Пуцілкавічы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2005. – 25 чэрв. – С. 5.
СПАСЫЛКІ
Старонка філіяла на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры