Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей камсамольскага падполля Обальскі. Шумілінскі раён, г. п. Обаль

 

Сучасная назва Музей Обальскага камсамольскага падполля
Былая назва Рэспубліканскі музей камсамольскай славы
Дата заснавання  1984
Тып установа культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль

 

Музей Обальскага камсамольскага падполля створаны ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна як Рэспубліканскі музей камсамольскай славы. Адкрыты 29 кастрычніка 1965 года па ініцыятыве Міністэрства культуры БССР і ЦК ЛКСМБ як філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

З 1985 года мае сучасную назву – музей Обальскага камсамольскага падполля.

Згодна з пастановай калегіі Міністэрства культуры БССР 1 студзеня 1990 года музей перададзены ў падпарадкаванне Віцебскаму абласному ўпраўленню культуры.

З 2002 года музей – філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея.

Будынак музея з'яўляецца помнікам архітэктуры 1-й паловы ХІХ ст. Акрамя таго, будынак музея размешчаны на тэрыторыі Обальскага палацава-паркавага комплексу.

На 2015 год асноўны фонд налічвае больш за 1600 экспанатаў, навукова-дапаможны – 800 экспанатаў.

Агульная плошча музея – 194 м2, экспазіцыйна-выставачная – 124,17 м2.

Мае 4 экспазіцыйныя залы:

– школьныя і юнацкія гады ўдзельнікаў Обальскага падполля;

– развіццё партызанскага руху ў Сіроцінскім (з 1961 года – Шумілінскім) раёне;

– стварэнне і баявая дзейнасць удзельнікаў Обальскага падполля;

– «Увекавечанне. Памяць».

Аснова экспазіцыі – матэрыялы пра дзейнасць легендарнай падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы», якая дзейнічала на тэрыторыі Обальскага сельсавета ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод унікальных экспанатаў – дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, у тым ліку Герояў Савецкага Саюза Зяньковай Е. С. і Партновай З. М., творы выяўленчага мастацтва, якія адлюстроўваюць подзвіг юных падпольшчыкаў.

У 2008 годзе экспазіцыя музея папоўнілася дыярамай «Партызанскі лагер» В. Ціханенкі.

У выставачнай зале музея рэгулярна арганізуюцца зменныя выставы і экспазіцыі.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Обаль, вуліца Школьная, 1.

 

Сучасны будынак музея Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byМузей Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byЭкспазіцыйныя залы музея Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byЭкспазіцыйныя залы музея Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byЭкспазіцыйныя залы музея Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byЭкспазіцыйныя залы музея Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://ekskursii.byДыярама «Партызанскі лагер» у музеі Обальскага камсамольскага падполля. Фота з сайта https://hawat.by

ЛІТАРАТУРА

1. Азоліна, Н. А. Обальскага камсамольскага падполля музей / Н. А. Азоліна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2000. – Т. 11 : Мугір–Паліклініка. – С. 425.

2. Горнова, Т. Их имена не забыты / Т. Горнова // Витебские вести. – 2014. – 18 янв. – С. 8.

3. Дроздова, Н. Необычный экспонат / Н. Дроздова // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 17 сент. – С. 6.

4. Ивченко, Л. Визитная карточка района / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2015. – 12 нояб. – С. 11.

5. Князева, Е. Музей большого подвига / Е. Князева // Народнае слова. – 2008. – 4 лістап. – С. 1.

6. Мароз, М. Помсцілі за скалечанае юнацтва / М. Мароз // Герой працы (Шумiлiна). – 2005. – 29 сак. – С. 2–3.

7. Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др] ; худож. А. Н. Хилькевич. – Минск : БелЭн им. П. Бровки, 1985. – С. 516–517.

8. Обальскага камсамольскага падполля музей // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. сав.: Г. П. Пашкоў [і інш] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 472–473.

9. Обальскага камсамольска-маладзёжнага падполля музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 106–107.

10. Обольский музей комсомольского подполья // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 166–167.

11. Обольского комсомольского подполья музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 206.

12. Обольского комсомольского подполья музей // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 497.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Музей Обольского комсомольского подполья – филиал ГУК «Шумилинский историко-краеведческий музей» 

arrow Музей Обольского комсомольского подполья. Необычные путешествия по Беларуси 

arrow Музей Обольского комсомольского подполья. Музеи Беларуси