Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-краязнаўчы. Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна

 

Сучасная назва Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей
Былая назва Музей Народнай славы
Дата заснавання  1984
Тып установа культуры
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна 
 Сайт http://shumilino.museum.by

 

Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей створаны ў г. п. Шуміліна згодна з загадам Міністэрства культуры БССР ад 28 мая 1984 года як музей Народнай славы.

Адкрыты для наведвальнікаў 22 лістапада 1986 года.

31 снежня 1992 года згодна з загадам № 96 упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама пераўтвораны ў гісторыка-краязнаўчы музей.

З 4 студзеня 2014 года – дзяржаўная ўстанова культуры «Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей».

На 2020 год асноўны фонд налічвае больш за 11800 экспанатаў, навукова-дапаможны – больш за 4400 экспанатаў.

Агульная плошча музея – 201 м2, экспазіцыйна-выставачная – 154,9 м2.

Асноўная экспазіцыя размешчана ў 3 залах. У археалагічным раздзеле экспазіцыі прадстаўлены знаходкі з раскопак на тэрыторыі Шумілінскага раёна: крамянёвыя нуклеусы, адшчэпы, адбойнікі, каменныя шліфаваныя сякеры каменнага і бронзавага вякоў, касцяныя рэшткі маманта, у тым ліку ніжняя сківіца з зубамі.

Сярод экспанатаў – матэрыялы пра падзеі грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918–1920 гг., пра станаўленне Савецкай улады на Шуміліншчыне, пра дзейнасць падполля і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, зброя і боепрыпасы часоў вайны, асабістыя рэчы, дакументы землякоў – удзельнікаў вайны, у тым ліку Герояў Савецкага Саюза: Акуцыёнка П. А., Ласкунова М. А., Мінчугова Д. М., Спірыдзенкі М. К.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены асобныя рэчы бытавога і гаспадарчага прызначэння, адзенне і абутак, ручнікі, посцілкі, якія адлюстроўваюць асаблівасці сельскага побыту ў ХІХ – пачатку ХХ стст.

Асобная экспазіцыя знаёміць з матэрыяламі пра ўзнаўленне і развіццё прадпрыемстваў г. п. Шуміліна, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё раёна ў пасляваенны час.

З 2019 года адкрыта выставачная зала. Дзейнічае пастаянная выстаўка, на якой прадстаўлены творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, графікі, маляўнічыя палотны сучасных майстроў.

На базе музея праводзяцца лекцыі, сустрэчы са славутымі людзьмі, музейныя заняткі, ладзяцца часовыя стацыянарныя і перасовачныя выстаўкі.

3 1 красавіка 2002 года музей мае філіял – музей Обальскага камсамольскага падполля ў г. п. Обаль.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вуліца Кароткіна, 12.

Е-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 Сучасны будынак Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музей. Фота з сайта https://ekskursii.byЭкспазіцыйныя залы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Фота з сайта http://shumilino.vitebsk-region.gov.byЭкспазіцыйныя залы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Фота з сайта https://probelarus.by/belarusЭкспазіцыйныя залы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Фота з сайта https://probelarus.by/belarusЭкспазіцыйныя залы Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. Фота з сайта https://probelarus.by/belarus

ЛІТАРАТУРА

1. Голубев, Л. В. Шумилинский историко-краеведческий музей / Л. В. Голубев // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 615–616.

2. Голубев, Л. В. Шумилинский историко-краеведческий музей / Л. В. Голубев // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7 : Снегирь–Ящерицын – С. 622.

3. Голубева, Л. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей / Л. В. Голубева // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси / рэд. сав.: Г. П. Пашкоў [і інш] ; маст.: В. В. Катовіч, М. У. Чуднікаў. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 558–559.

4. Іванова, С. Пра музей з атмасферай / С. Іванова ; гутарыла Н. Чарнічэнка // Герой працы (Шумiлiна). – 2020. – 4 лют. – С. 1, 4.

5. Іванова, С. В. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей / І. В. Іванова // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 17 : Хвінявічы–Шчытні. – С. 486.

6. Ивченко, Л. 30 шедевров представил посетителям Шумилинский историко-краеведческий музей в честь своего 30-летия / Л. Ивченко // Витебские вести. – 2016. – 3 дек. – С. 12.

7. Палісадзін, В. Па музейных залах / В. Палісадзін // Герой працы (Шуміліна). – 2001. – 23 лістап. – С. 2.

8. Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 464–465.

9. Шумилинский историко-краеведческий музей // Туристические регионы Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост. Л. В. Ловчая. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 202–203.

10. Шэдзько, А. Захавальнікі памяці / А. Шэдзько // Герой працы (Шуміліна). – 2006. – 23 мая. – С. 3.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Государственное учреждение культуры «Шумилинский историко–краеведческий музей». Шумилинский районный исполнительный комитет

arrow Шумилинский краеведческий музей. Информационный портал «SHUMILINA.BY»