Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей гісторыка-краязнаўчы комплексны, ДУА «Пальмінская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка

 

Сучасная назва Комплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа»
Дата заснавання 2017
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка
Сайт http://palm.gorodok.edu.by/

 

Комплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа» быў адкрыты ў 2017 годзе. Агульная плошча музейнага памяшкання – 78,5 м2.

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

– «Гісторыя школы»;

– «Вялікая Айчынная вайна»;

– «Беларуская хатка».

Колькасць экспанатаў асноўнага фонду – 350. Найбольш каштоўныя экспанаты: калекцыя калаўротаў (4 шт.), калекцыя жалезных прасаў (6 шт.), калекцыя ручнікоў; падзякі за ўдзел у баявых дзеяннях Воранаву І. Е. (1943–1945).

Экспанаты музея сабраны непасрэдна ў аг. Пальмінка і яго ваколіцах.

Экспазіцыі залы «Гісторыя школы»: «Гонар школы – яе настаўнікі», «Залаты фонд школы», «Імі ганарыцца школа», «Гартаючы старонкі гісторыі», «Гісторыя развіцця школы» і інш.

У экспазіцыі залы «Баявой славы» сабраны матэрыял, які звязаны з трагічнымі падзеямі Вялікай Айчыннай вайны. Такія экспазіцыі, як «Ніхто не забыты, нішто не забыта», «Памятай іх імёны», «Нашай памяці абеліскі», «Землякі – удзельнікі партызанскага руху», «Узнагароды нашых землякоў», «Набат Хатыні», «Экспанаты з палёў бітваў», «Ахвяры Вялікай Айчыннай вайны», «Вызваленне Гарадоччыны і Пальмінскага сельскага савета ад нямецка-фашысцкіх акупантаў», экспазіцыя, прысвечаная земляку – Герою Савецкага Саюза – Мікалаю Іванавічу Аверчанку і інш., расказваюць пра Гарадоцкі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны. Лісты з фронту, узнагароды, беражліва перададзеныя ў музей, не пакідаюць абыякавымі тых, хто прыходзіць сюды на экскурсіі.

Экспазіцыя залы «Беларуская хатка» складаецца з 2 асноўных кампазіцый: «Хата» і «Камора». Тут прадстаўлена жаночае і мужчынскае адзенне, святочны сялянскі стол, некалькі куфраў, розныя сельскагаспадарчыя прыстасаванні, іншыя прадметы, якімі карысталіся нашы продкі. Большасць экспанатаў знойдзена на тэрыторыі Пальмінскага сельсавета.

Матэрыялы музея актыўна выкарыстоўваюцца настаўнікамі і навучэнцамі школы пры правядзенні ўрокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў, пры напісанні навукова-даследчых работ.

Дырэктар музея – Дошчыц Алена Мікалаеўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка, вуліца Цэнтральная, д. 41.

 

Комплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка. Фотаздымак з сайта http://palm.gorodok.edu.byКомплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка. Фотаздымак з сайта http://palm.gorodok.edu.byКомплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка. Фотаздымак з сайта http://palm.gorodok.edu.byКомплексны гісторыка-краязнаўчы музей ДУА «Пальмінская сярэдняя школа». Гарадоцкі раён, аг. Пальмінка. Фотаздымак з сайта http://palm.gorodok.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Александров, Л. Создан школьный музей Отечественной войны в д. Пальминка / Л. Александров // Гарадоцкi веснік. – 2005. – 14 чэрв. – С. 3.

2. Дощич, Е. Письма, опаленные войной / Е. Дощич // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 19 чэрв. – С. 4.

3. Кавалёва, Г. Скарбніца лёсаў роднага краю / Г. Кавалёва // Гарадоцкі веснік. – 2018. – 27 сак. – С. 5.

4. Ляснова, В. «Беларуская хатка» / В. Ляснова // Гарадоцкі веснік.– 2006.– 11 лістап. – С. 2.