Музей народны баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 1». Гарадоцкі раён, г. Гарадок
- Подробности
- Створана 06.07.2020 12:23
- Адноўлена 06.07.2020 11:23
Сучасная назва | Народны музей баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 1» |
Дата заснавання | 1982 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок |
Сайт | http://sch1.gorodok.edu.by/ |
Народны музей баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка» створаны ў 1982 годзе па рашэнні партыйнага сходу. Профіль музея – гісторыка-краязнаўчы.
24 мая 2001 года музею прысвоена званне «народны». Плошча музея – 62 км2.
У аснову экспазіцыі пакладзены матэрыялы пра Гарадоччыну ў гады акупацыі, яе вызваленне, подзвігі землякоў падчас вайны. Асобны стэнд прысвечаны настаўнікам-ветэранам. Створана экспазіцыя, якая расказвае пра гісторыю і дасягненні школы. Фонд музея складаецца з 810 экспанатаў.
Ля вытокаў стварэння музея стаяла энтузіяст Л. А. Кургановіч, таксама настаўнікі гісторыі Л. Ф. Сідарэнка і Т. А. Бульбяннікава. Школьнікі сустракаліся з ветэранамі вайны і працы, старажыламі г. Гарадка, запісвалі іх успаміны. Захаваліся відэазапісы гэтых гаворак. Самыя каштоўныя экспанаты музея – шматлікія лісты ветэранаў, у тым ліку тых, хто вызваляў Гарадоцкі раён.
У музеі вучні школы дакранаюцца да пакутніцкіх і гераічных старонак мінулага свайго краю, дазнаюцца пра подзвігі землякоў. Так выхоўваецца патрыятызм і фарміруюцца сапраўдныя каштоўнасці.
Дырэктар музея – Сідарэнка Лілія Феліксаўна.
Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Пралетарская, 21.
ЛІТАРАТУРА
1. Кожемякин, Л. Останется в памяти народной / Л. Кожемякин // Гарадоцкі веснік. – 2002. – 23 лют. – С. 2.
2. Народны музей баявой славы ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Гарадка» // Народныя музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь / рэд. савет: А. У. Ануфровіч, А. Я. Кравец, К. А. Борбут. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2019. – С. 140–141.
3. Якаўлева, С. Школьны музей удасканалены / С. Якаўлева // Гарадоцкі веснік. – 2017. – 27 снеж. – С. 1.