Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Музей этнаграфічны беларускага побыту і традыцый, ДУА «Сярэдняя школа № 2». Гарадоцкі раён, г. Гарадок

 

Сучасная назва Этнаграфічны музей беларускага побыту і традыцый ДУА «Сярэдняя школа № 2»
Дата заснавання 2017
Месца знаходжання  Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок
Сайт http://sch2.gorodok.edu.by

 

Этнаграфічны музей беларускага побыту і традыцый ДУА «Сярэдняя школа № 2» быў адкрыты ў 2017 годзе. Музей дае ўяўленні вучням школы пра жыццё нашых продкаў і іх заняткі, тут можна ўбачыць як мянялася сістэма адукацыі з гадамі і складваліся разнастайныя школьныя традыцыі. У музеі можна пазнаёміцца з матэрыяламі, сабранымі настаўнікамі, бацькамі і вучнямі па гісторыі і культуры Гарадоччыны. А на сценах фае ля музейных кабінетаў размешчаны малюнкі, якія паказваюць прадметы і аб'екты, звязаныя са старажытнымі легендамі і помнікамі гісторыі раёна.

Увесь сабраны матэрыял складае фонд школьнага музея, які налічвае зараз 211 экспанатаў асноўнага фонду і 34 экспанаты навукова-дапаможнага фонду.

Музей займае плошчу 67 м2, мае 2 залы.

У музеi аформлена 4 экспазiцыi: «Беларуская хата XIX–XX стст.», «Жаночыя рамёствы», «Мужчынскiя рамёствы», «Гiсторыя школы». На базе музея праводзяцца фальклорныя святы: «Масленiца», «Гуканне вясны», «Саракi» і іншыя.

Акрамя гэтага музейныя экспанаты дапамагаюць весці патрыятычную работу з хлопцамі, выхоўваць у іх імкненне паглыбляць веды пра Радзіму і ганарыцца таленавітымі землякамі.

Дырэктар музея – Ляўшова Людміла Пятроўна.

Адрас: Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, г. Гарадок, вуліца Невельская Шаша, д. 16.

 

Экспазіцыі этнаграфічнага музея беларускага побыту і традыцый ДУА «Сярэдняя школа № 2». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://sch2.gorodok.edu.byЭкспазіцыі этнаграфічнага музея беларускага побыту і традыцый ДУА «Сярэдняя школа № 2». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://sch2.gorodok.edu.byЭкспазіцыі этнаграфічнага музея беларускага побыту і традыцый ДУА «Сярэдняя школа № 2». Гарадоцкі раён, г. Гарадок. Фотаздымак з сайта http://sch2.gorodok.edu.by

ЛІТАРАТУРА

1. Каролевич, Э. Сохранить культурное наследие / Э. Каролевич // Витебские вести. – 2017. – 20 апр. – С. 1.

 

СПАСЫЛКІ

arrow В СШ № 2 открыли этномузей