Музей гісторыка-этнаграфічны. Мёрскі раён, г. Мёры
- Подробности
- Створана 24.08.2020 12:23
- Адноўлена 24.08.2020 14:16
Сучасная назва | ДУК «Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей» |
Дата заснавання | 1983 |
Месца знаходжання | Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры |
Сайт | http://miory.museum.by |
ДУК «Міёрскі гісторыка-этнаграфічны музей» заснаваны ў 1983 годзе, адкрыты для наведвальнікаў 4 ліпеня 1994 года. Адкрыццё музея было прымеркавана да 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На адкрыцці музея прысутнічалі ветэраны 9-й гвардзейскай стралковай дывізіі, якія прымалі ўдзел у вызваленні г. Мёры.
Будынак, у якім знаходзіцца музей, першапачаткова будаваўся як жылы дом, але потым быў перададзены музею. Экспанаты для экспазіцый сабраны ў выніку экспедыцый па раёне і раскопак гарадзішчаў і курганоў пад кіраўніцтвам археолага У. І. Шадыры. Плошча – 131 м2. У музеі дзейнічае 5 пастаянных экспазіцый, кожная размешчана ў асобнай зале: археалогія, ткацтва, ганчарства, пляценне, Вялікая Айчынная вайна. Агульная колькасць музейных экспанатаў складае звыш 5 600, з іх: асноўнага фонду – 4 680, навукова-дапаможнага – 939 прадметаў.
У экспазіцыях прадстаўлены жалезныя прылады працы, шкляныя пацеркі, ювелірныя ўпрыгажэнні з археалагічных помнікаў Мёршчыны; матэрыялы, прысвечаныя падзеям 1812 года, паўстанням 1830–1831 гг. і 1863–1864 гг., рэвалюцыі 1905 года, Першай сусветнай вайне, перыяду знаходжання тэрыторыі раёна ў складзе Польшчы, дзейнасці партызан і падпольшчыкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, развіццю народнай гаспадаркі ў пасляваенны час. Прадстаўлены таксама творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
У музеі арганізуюцца часовыя выставы з асабістых фондаў і фондаў іншых музеяў, творчыя сустрэчы з мастакамі і паэтамі. Распрацаваны маршруты экскурсій па памятных і гістарычных мясцінах на тэрыторыі раёна і горада, змястоўныя заняткі па музейнай педагогіцы і пазнавальныя лекцыі.
Адрас: Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Школьная, 16а.
ЛІТАРАТУРА
1. Баркоўская, А. Нам не забыць крывавых дзён ваенных... / А. Баркоўская // Міёрскія навіны. – 2015. – 18 крас. – С. 1, 3.
2. Вішнеўская, В. Ваявалі пад сонцам Італіі / В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2019. – 18 мая. – С. 9.
3. Захоўваць і берагчы / падрыхт. В. Вішнеўская // Міёрскія навіны. – 2017. – 22 крас. – С. 7.
4. Лагунёнак, А. Нашы дзверы заўсёды адчынены / А. Лагунёнак // Міёрскія навіны. – 2013. – 18 мая. – С. 2.
5. Мателенок, И. Романтика давно минувших дней / И. Мателенок // Міёрскія навіны. – 2018. – 27 кастр. – С. 8.
6. Мёрскі гісторыка-этнаграфічны музей // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. – Т. 5 : Л–М. – С. 473.
7. Миорский историко-этнографический музей // Музеи Беларуси [Изоматериал] = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. совет: В. В. Андриевич (гл. ред.) и др. ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. – С. 172–173.
8. Мішчышына,Т. Л. Узбагачаць духоўна / Т. Л. Мішчышына // Міёрскія навіны. – 2007.– 19 мая. – С. 2.
9. Мищишина, Т. Л. Миорский историко-этнографический музей / Т. Л. Мищишина // Шумилино // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 128.
10. Музеи о родном крае // Очарование Миорского края = Сharm of Myory region / cост. В. А. Ермалёнок, П. И. Боголей ; фото О. В. Молодечкин. – Новополоцк, 2007. – С. 29.
11. Рынкевіч, К. Здабыткі мінулага дзень заўтрашні сілкуюць / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2016. – 16 крас. – С. 1, 8.
12. Рынкевіч, К. Роднаму краю прысвячаецца / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 30 студз. – С. 1, 5.
13. Рынкевіч, К. Творчасці ўсе ўзросты падуласныя / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 13 лістап. – С. 6.
14. Рынкевіч, К. Фота на памяць з экспанатам / К. Рынкевіч // Міёрскія навіны. – 2018. – 10 лют. – С. 7.
15. Шпакоўская, Г. Сонца на ручніку і ў аконцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2013. – 23 крас. – С. 4.
СПАСЫЛКІ