Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Гісторыя. Пасляваенны перыяд. Бешанковіцкі раён

 

Насельніцтва раёна з энтузіязмам узялося за аднаўленчыя работы. Шырокімі тэмпамі разгарнулася работа па аднаўленні жылля. Перасяліць людзей з зямлянак у новыя дамы было адной з першачарговых задач партыйных і савецкіх органаў. Для будаўніцтва жылля сельскаму насельніцтву дзяржава дала доўгатэрміновую пазыку, будаўнічы лес, цвікі, шкло, пілы, сякеры і іншы рыштунак. У сельскай мясцовасці раёна было адноўлена і занава пабудавана 978 дамоў, 106 з якіх аддадзены сем'ям франтавікоў і партызан.

Для аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі раёна з саюзнага бюджэту былі выдзелены вялікія грашовыя асігнаванні. З розных рэгіёнаў краіны паступала прамысловае абсталяванне, будаўнічыя матэрыялы і іншае. На той час у раёне налічвалася 194 калгасы і саўгасы. У адроджаных гаспадарках паступова ўмацоўвалася эканоміка, пашыраліся пасяўныя плошчы. У 1946 годзе пасяўная плошча ўсіх калгасаў і саўгасаў раёна ўзрасла на 18 тысяч га ў параўнанні з 1944 годам і дасягнула 75,5 % даваеннага ўзроўню.

Былі адноўлены млыны ў вёсках Будзілава і Крывіна, ільнозавод, радыёвузел, райпрамкамбінат у Бешанковічах.

З 1953 да 1958 года калгасы раёна прыкметна ўмацаваліся, узраслі іх грашовыя даходы і непадзельныя фонды. За кошт грамадскіх сродкаў былі ўзведзены дзесяткі вытворчых пабудоў, школьных, а таксама іншых культурна-бытавых памяшканняў. Павысіўся дабрабыт калгаснікаў, даходы калгасных сем'яў ад грамадскай гаспадаркі павялічыліся на 67 % . Напярэдадні 50 годдзя БССР на палях калгасаў і саўгасаў працавалі амаль 600 трактараў, 200 збожжаўборачных камбайнаў, 265 грузавых аўтамабіляў, сотні іншых сельскагаспадарчых машын і механізмаў.

На 1 студзеня 1968 года ў раёне было 31,7 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, каля 16 тысяч свіней, больш за 7 тысяч авечак, дзесяткі тысяч галоў птушкі. Валавая вытворчасць малака ў калгасах і саўгасах у 1967 годзе дасягнула 18158 тон, мяса 3086 тон.

 

Універмаг, г. п. Бешанковічы. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byБеларусбанк, г. п. Бешанковічы. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byАўтастанцыя, г. п. Бешанковічы. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byСярэдняя школа № 1 г. п. Бешанковічы. Фатаграфія з сайта http://beshenkovichi-edu.by/Бешанковічы. Раённая Дошка гонару. Фатаграфія з сайта http://beshankovichy.byБешанковіцкае райпо. Фатаграфія з сайта http://gztzara.by/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Макаренко, Т. То окаянное время / Т. Макаренко // Народное слова. – 1999. – 19 студз. – С. 4.

2. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Бешанковіцкага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. – Мінск : БелСавЭн, 1991. – 423 с.