Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Клуб народных майстроў «Скарбонка». Бешанковіцкі раён, г. п. Бешанковічы

Народны клуб народных майстроў «Скарбонка» створаны ў 1995 годзе ў г. п. Бешанковічы пры раённым Доме рамёстваў. У 1997 годзе клубу было прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе клуба 38 майстроў. Асноўныя мэты дзейнасці народнага клуба – папулярызацыя народнага аматарскага выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, павышэнне майстэрства і развіццё творчай індывідуальнасці, эстэтычнае выхаванне насельніцтва, авалоданне народнымі промысламі і рамёствамі.

Галоўнымі накірункамі дзейнасці клуба з'яўляецца вышыўка, выцінанка, вязанне кручком, ласкутнае шыццё, жывапіс, роспіс па шкле і дрэве, мастацкая апрацоўка бяросты, салома-і лозапляценне, караняпластыка, ткацтва паясоў і габеленаў, набіўных дываноў, ганчарства і інш.

Удзельнікі клуба – дыпламанты і лаўрэаты рэспубліканскага свята саломапляцення «Папараць-кветка» (2004), абласнога свята-конкурсу вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітачка» (2008), майстроў народнага малюнка і сучаснага роспісу «Райскі сад» (2009), ткацтва «Матчыны кросны» (2003), выстаўкі народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Жывая легенда», плэнераў ганчарства «Гліна спявае».

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бешанковіцкі народны клуб народных майстроў «Скарбонка» // Культура Беларусі: энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал. : Т. У. Бялова [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 1 : А–Б. – С. 674–675.

2. Дубро, Ю. Разгарнулася скарбонка цудаў / Ю. Дубро // Зара (Бешанковічы). – 2009. – 27 лістап. – С. 5.

3. Ляховская, Е. Создавать писанку – это как писать жизнь... / Е. Ляховская // Витебские вести. – 2018. –7 апр. – С. 9.

4. Симонович, Д. Бешенковичская «Скарбонка» / Д. Симонович // Віцьбічы = Витьбичи. – 2010. – 26 июня. – С. 12.