Дзіцячая раённая бібліятэка – філіял № 1, г. Лепель. Лепельскі раён
- Подробности
- Створана 30.04.2019 08:40
- Адноўлена 30.04.2019 11:19
Дзіцячая бібліятэка горада Лепеля створана на базе дзіцячага аддзялення раённай бібліятэкі рашэннем выканкама Лепельскага райсавета дэпутатаў 1 ліпеня 1953 года. Налічвалася 658 чытачоў, быў прапанаваны кніжны фонд у 4800 друкаваных адзінак.
Першай загадчыцай была Анастасія Дзянісаўна Засека.
Анастасія Васільеўна Хадун, Еўдакія Сямёнаўна Стрыжонак усё сваё працоўнае жыццё аддалі бібліятэцы.
Шмат гадоў установа насіла званне «Бібліятэка выдатнай работы».
На базе бібліятэкі часта праходзілі абласныя семінары, школы прафесійнага майстэрства.
У 80-я гады фонд бібліятэкі налічваў 21 000 экз. кніг.
З 1998 года пры дзіцячай бібліятэцы працуе экалагічны клуб «Крынічка», якім кіруе бібліятэкар чытальнай залы Алена Стайнова. Наведваюць клуб у асноўным школьнікі. Мэта клуба – прыцягнуць дзяцей да чытання літаратуры аб прыродзе Беларусі, роднага краю; садзейнічаць ахове і ўдасканаленню экалагічнага свету, эстэтычнаму і этычнаму ўспрыманню прыроды; выхаваць у школьнікаў імкненне перашкаджаць забруджванню і разбурэнню навакольнага асяроддзя. Работнікі ўстановы культуры і члены клуба цесна супрацоўнічаюць з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У 2003 годзе фонд бібліятэкі налічваў звыш 29 000 экз. кніг. Бібліятэка прапанавала 84 найменні газет і часопісаў. Штогод тут абслугоўваецца больш 3000 чытачоў.
На працягу многіх гадоў традыцыйна вядзецца работа з сям'ёй, бацькамі. У чытальнай зале ў выходныя дні праводзяцца дні сямейнага адпачынку, конкурсы «Тата, мама, я – чытацкая сям'я».
З 1998 года працаваў лялечны тэатр «Марыянетка». У 2007 годзе – лялечны тэатр «Пятрушка». Акцёрамі і рэжысёрамі былі самі работнікі. Яны пісалі сцэнарыі, рабілі дэкарацыі, шылі лялькі і ажыццяўлялі пастаноўкі.
Зараз працуе лялечны тэатр «Батлейка», акцёрамі якога з'яўляюцца таксама бібліятэкары.
Дзіцячая бібліятэка з'яўляецца метадычным цэнтрам па забеспячэнні інфармацыйна-дасугавай і выхаваўчай дзейнасці для дзяцей і кіраўнікоў дзіцячага чытання.
Пры бібліятэцы створана «Школа казачных навук».
У 2006 годзе дзіцячая бібліятэка заняла першае месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства «За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва».
Адрас: Віцебская вобласць, Лепельскі раён, г. Лепель, вуліца Лабанка, 35.
ЛІТАРАТУРА
1. Крывец, М. Залаты юбілей бібліятэкі / М. Крывец // Лепельскі край. – 2003. – 16 снеж. – С. 1.
2. Ляшчына, В. Весткі з дзіцячай бібліятэкі / В. Ляшчына // Лепельскі край. – 2018. – 13 ліп. – С. 4.
3. Матырка, В. Акно ў свет пазнання / В. Матырка // Лепельскі край. – 2007. – 9 лістап. – С. 6.
4. Пшанко, Г. Кніжнае царства / Г. Пшанко // Лепельскі край. – 2003. – 18 лістап. – С. 2.
5. Стрыжонак, Е. Вучань раіцца з кнігай / Е. Стрыжонак // Ленінскі сцяг (Лепель). – 1970. – 10 верас. – С. 2.
6. Тарасова, И. Информационно-досуговый потенциал / И. Тарасова // Лепельскі край. – 2007. – 18 крас. – С. 1, 4.
7. Хаванскі, В. Зямныя спадарожнікі / В. Хаванскі // Віцебскі рабочы. – 1980. – 12 ліп. – С. 4.
8. Шушкевіч, У. «Мне падабаецца клуб «Крынічка»... / У. Шушкевіч // Лепельскі край. – 2001. – 27 сак. – С. 3.