Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Полацк, г., Полацкі раён

 

Назва Полацк
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  горад
Вобласць Віцебская 
Раён Полацкі
Першае ўзгадванне 862
Тапанімічнае паходжанне назвы паходжанне назвы ад ракі Палата. Назва "палата" балтыйскага паходжання ад асновы "palte" - балота, лужына

 

Полацк – адзін з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян, галоўны горад заходніх зямель Русі. На працягу многіх стагоддзяў ён быў цэнтрам буйнейшага Полацкага княства, найбольш моцнага з усіх, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў 9–13 стст.

Сучасны Полацк – горад абласнога падпарадкавання. Ён стаіць на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата. Размешчаны за 100 км на паўночны захад ад Віцебска.

Полацк уяўляе сабой буйны прамысловы і культурны цэнтр на карце незалежнай Беларусі. Старадаўні горад маладзее, бо ў ім штогод павялічваецца колькасць маладых жыхароў.

Гаспадарчы комплекс Полацка – гэта 13 буйных прадпрыемстваў у розных галінах прамысловасці: хімічнай і нафтахімічнай, харчовай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай і паліграфічнай. У горадзе працуюць каля 80 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання насельніцтва, шматлікія будаўнічыя арганізацыі. Наладжана сістэма транспарту і сувязі, дзейнічаюць сацыяльна-культурныя ўстановы.

Полацк з'яўляецца вузлом чыгуначных шляхоў на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія), а таксама аўтамабільных дарог у напрамках на Віцебск, Невель, Верхнядзвінск, Глыбокае, Лепель.

Насельніцтва Полацка на 1 студзеня 2016 г. складае 85 078 чалавек.

 

 

Горад Полацк. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГорад Полацк. Гасцініца «Дзвіна». Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГорад Полацк. Помнік «Полацк, геаграфічны цэнтр Еўропы». Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГорад Полацк. Сафійскі Сабор. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГорад Полацк. Помнік-капліца Героям вайны 1812 года. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.byГорад Полацк. Помнік Сімяону Полацкаму. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Визитная карточка Полоцкого района : справочно-информационные материалы / ред. – сост. А. И. Судник. – Полоцк : А.И. Судник, 2005. – 24 с.

2. Гальпяровіч, Н. Я. Полацк – бацька гарадоў беларускіх / Н. Я. Гальпяровіч, Н. Г. Ваніна. – Мінск : Пачатковая школа, 2010. – 96 с.: іл.

3. Памяць : Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.] ; склад. С. С. Чарняўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2002. – 912 с.

4. Полоцк : путеводитель / [ред. Н. Плыткевич ; текст В. Лобача ; фото С. Плыткевича]. – Минск. : Рифтур, 2012.– 72 с

5. Полоцк. Из пепла столетий = Polotsk. From ashes of centuries / сост. С. В. Пешин ; авт. текста С. В. Тарасов ; фото О. В. Елькина. – Минск : Беларусь, 2010. – 118 с.: с ил.

6. Приглашаем в Полоцк : [рекл. буклет] / текст Л. Дрик. – Минск. : Рифтур, 2004. – 16 с.

7. Статистический ежегодник Витебской области, 2014 : [стат. сборник] / [редкол.: Ю. И. Москалев (пред.) и др.]. – Витебск : [Гл. стат. упр. Витеб. обл.], 2014. – 463 с.

8. Шамов, В. П. Полоцк – город древний : историко-экономический очерк / В. П. Шамов. – Минск : Полымя, 1987. – 109 с.: с ил.