Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ветрына, г. п., Полацкі раён

 

Назва Ветрына
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  гарадскі пасёлак
Вобласць Віцебская 
Раён Полацкі
Сельскі савет Ветрынскі
Першае ўзгадванне 1552
Дата заснавання 1504

 

Ветрына, гарадскі пасёлак, цэнтр Ветрынскага гарпасялковага Савета, чыгуначная станцыя на лініі Полацк – Маладзечна. У дакументах 1504 г. сярод найбольшых населеных пунктаў у Полацкім намесніцтве. Згадваецца ў Полацкай рэвізіі 1552 г. У сярэдзіне XVI ст. мястэчка ў Полацкім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. 3 1793 г. цэнтр Ветрынскай воласці Лепельскага павета. У 1886 г. валасное праўленне. Яўрэі прыпісаны да мястэчка Кублічы. Часткова сялянскае, часткова ўладарнае дваран Мечыслава Станіслававіча Радзевіча і Антона Селіванавіча Глінскага. 292 жыхары, 79 драўляных дамоў. Праваслаўная царква, народнае вучылішча Міністэрства асветы, яўрэйская малітоўная школа, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, казённая вінная лаўка, ветраны млын.

3 31.01.1919 г. у складзе Полацкага павета. У 1923 г. 183 жыхары. У 1924–1931 і 1935–1960 гг. цэнтр Ветрынскага раёна. У 1929 г. арганізавана сельгасарцель «КІМ». У час акупацыі размяшчаўся лагер ваеннапалонных. У 1946 г. 113 двароў, у складзе калгаса «КІМ» Ветрынскага сельсавета Ветрынскага раёна. 21.01.1958 г. вёска стала гарадскім пасёлкам. Утвораны Ветрынскі гарпасялковы Савет. 3 20.01.1960 г. у Полацкім раёне. У 1968 г. 818 двароў, 3086 жыхароў. У 1979 г. 973 двары, 3075 жыхароў. У 1995 адкрыта праваслаўная царква. Ёсць касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча, 11 ліпеня 2004 г. святыню ўрачыста кансэкраваў біскуп Збігнеў Кернікоўскі.

У г. п. Ветрына 3600 жыхароў. Невялікія прамысловыя прадпрыемствы, сярэдняя школа, школа мастацтваў, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, раённы Дом творчасці школьнікаў, бальніца, дзіцячы сад, аптэка, бібліятэка, гандлёвы комплекс, рэстаран, лясніцтва.

 

 

Полацкі раён. Гарадскі пасёлак Ветрына. Дарога на Полацк. Фатаграфія з сайта http://photogoroda.com/Полацкі раён. Гарадскі пасёлак Ветрына. Касцёл благаславеннага Юрыя Матулевіча. Фатаграфія з сайта http://photogoroda.com/Полацкі раён. Гарадскі пасёлак Ветрына. Ветрынская ўчастковая бальніца. Фатаграфія з сайта http://wikimapia.org

 

 ЛІТАРАТУРА

1. Астахава, А. Па славутых мясцінах Ветрыншчыны / А. Астахава // Настаўніцкая газета. – 2006. – 28 лют. – С. 3.

2. Большакова, А. Ветрино на пути перемен / А. Большакова // Полацкі веснік. – 2009. – 20 кастр. – С. 4.

3. Гавяйновіч, В. Ветрына – мілы сэрцу непаўторны край / В. Гавяйновіч // Полацкі веснік. – 2004. – 21 верас. – С. 4–5.

4. Карасёў, В. Р. Мая любоў – Ветрына / В. Р. Карасёў. – Полацк : А. I. Суднiк, 2004. – 312 с.

5. Карасёў, В. Па гістарычных мясцінах Полацкай зямлі / В. Карасёў – Мінск : Пачатковая школа, 2011. – 72 с.: іл.

6. Малашеня, Л. В Ветрино благоприятный бизнес-климат / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2010. – 16 сак. – С. 1–2.

О ходе реализации комплексной программы развития малых поселений на 2007–2010 годы в городском поселке Полоцкого района.

7. Малашэня, Л. Ветрына / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2004. – 19 кастр. – С. 5.