Сураж, г. п., Віцебскі раён
- Подробности
- Створана 01.03.2017 12:23
- Адноўлена 15.07.2021 09:14
Назва | Сураж |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | гарадскі пасёлак |
Вобласць | Віцебская |
Раён | Віцебскі |
Сельскі Савет | Суражскі |
Дата ўзгадвання | XVI ст. |
Дата заснавання | 1563 |
Тапанімічнае паходжанне назвы | у сучаснай мове слова невядома як намінальнае, але яго варта аднесці да той жа групе, што і "змагацца", " супернік" |
Сураж, гарадскі паселак, цэнтр пасялковага савета.
Вядомы з XVI ст. Паводле загаду вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста, у 1563 г. віцебскі ваявода С. Забаражанскі пабудаваў з ваеннымі мэтамі Суражскі замак. У 1570 г. Суражу падараваны такія ж правы і вольнасці, якія меў Віцебск. 20.12.1569 г. Сураж атрымаў герб: у сярэбраным полі мур з трыма вежамі. 3 1590 г. – цэнтр староства. У 1667 г., паводле Андрусаўскага дагавора Сураж быў вернуты Польшчы.
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у Расійскай імперыі. 3 1777 г. – горад, цэнтр павета, з 1796 г. увайшоў у склад Беларускай губерні. У 1780 г. 300 жыхароў, больш за 100 дамоў, драўляная царква.
3 1802 г. у Віцебскай губерні. У 1808 г. у Суражы 1589 мяшчан, 48 чыноўнікаў, 10 дваран, 65 купцоў. У 1836 г. пабудавана Спаса-Праабражэнская, у 1839 г. Петра-Паўлаўская цэрквы. У 1864 г. заснавана народнае вучылішча. 3 1866 г. Сураж – заштатны горад Віцебскага павета. У 1897 г. – 2731 жыхар, меліся прыстань, двухкласнае павятовае і народнае вучылішчы.
У пачатку XX ст. 4400 жыхароў, 11 мураваных і каля 440 драўляных дамоў, 69 крам, 2 царквы. У 1904 г. 48 рамесных майстэрняў (82 рамеснікі), сплавам лесу займалася 200 чалавек, мелася трохкласнае вучылішча (435 вучняў).
У 1924 г. цэнтр Суражскага раёна Віцебскай акругі, з 1938 г. у Віцебскай вобласці, з 27.09.1938 г. гарадскі пасёлак.
3 12.07.1941 г. да 28.10.1943 г. Сураж быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі ў гарадскім паселку і раёне 9181 чалавека. Паводле рашэння Суражскага райкама КП(б)Б ад 05.07.1941 г. створаны першы на Віцебшчыне партызанскі атрад з рабочых і служачых кардоннай фабрыкі (в. Пудаць) пад камандаваннем М. П. Шмырова, які 12.09.1941 г. разграміў у Суражы нямецка-фашысцкі гарнізон і на працягу трох гадзін утрымліваў пасёлак. Са студзеня 1942 г. да снежня 1943 г. існавала Суражская партызанская зона. Дзейнічалі падпольныя райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. Паблізу Суража знаходзіліся так званыя «Віцебскія вароты».
3 1960 г. – у Віцебскім, з 1962 г. у Лёзненскім, з 1965 г. зноў у Віцебскім раёне.
На 01.01.2016 г. – 818 жыхароў. Працуюць лясгас, сярэдняя школа, дзіцячы сад, дзіцячая школа мастацтваў, Цэнтр дзіцячай творчасці, аптэка, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, АТС, комплексны прыёмны пункт, магазіны.
Паблізу вёскі археалагічны помнік – замчышча. Каля будынка сярэдняй школы помнік дзецям Героя Савецкага Саюза М. П. Шмырова, якія расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебский район: дела и люди / подгот. А. Захаров // Віцьбічы = Витьбичи. – 2016. – 17 марта. – С. IV–V.
Об инфраструктуре г. п. Сураж.
2. Віталева, В. В. Сураж / В. В. Віталева // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 760–761.
3. Диканова, Т. Где шепчет волнами Двина / Т. Диканова // Жыццё прыдзвіння (Віцебск). – 2016. – 21 чэрв. – С. 3.
4. Забавленко, Л. Древний город Сураж / Л. Забавленко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2010. – 23 студз. – С. 6.
5. Лукьянова, Е. Сураж значит «солнце» / Е. Лукьянова // Витебские вести. – 2013. – 28 сент. – С. 5.
6. Нестерович, С. Дорогие мои суражане / С. Нестерович // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2008. – 3 мая. – С. 3.
7. Палескі, А. Сураж // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). – 2007. – 19 чэрв. – С. 3.
8. Сураж // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн.. – Кн. 2. – С. 496–498.
9. Сураж // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 7. – С. 159.
10. Сураж : 440 лет / отв. за вып. и фото Л. П. Забавленко. – Витебск : Витебская областная типография, 2004. – 12 с. : ил.
11. Фёдараў, В. Птушкі і гнёзды / В. Федараў // Рэспубліка. – 2006. – 5 крас. – С. 5.