Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Лужасна, в., Віцебскі раён

 

Назва Лужасна
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  вёска
Вобласць Віцебская 
Раён Віцебскі 
Сельскі савет Мазалаўскі
Тапанімічнае паходжанне назвы назва можа быць растлумачана са славянскіх слоў "луг на Цне"

 

Лужасна, вёска ў Мазалаўскім сельсавеце. Археалагічныя помнікі паблізу вёскі (гарадзішча і селішча) сведчаць, што гэтая мясцовасць была заселена ў глыбокай старажытнасці. У XV–XVI стст. вёска вядома як велікакняжацкае ўладанне Вялікага княства Літоўскага. У 1530 г. вёска – цэнтр воласці, належала памешчыку Віцебскага ваяводства Маладзеню. У Лужасне да Паўночнай вайны Расіі са Швецыяй – праваслаўная царква Святога Мікалая, двор уладальніка. У вёсцы 100 жыхароў, у іх ліку 20 плытагонаў, 15 стругавых цесляроў. У час вайны пастоямі і праходамі войск, эпідэміяй Лужасна было спустошана, тут застаўся 1 селянін, а навокал, як пісаў відавочца, толькі магілы ды сляды былых сядзіб, якія зараслі быльнягом. У 1717 г. Лужасна – каралеўшчына, дзе больш за 30 гаспадароў-сялян, якія мелі 1/8 – 1/3 службы. Яны плацілі 150 злотых чыншу, апрача гэтага аддавалі ўладальніку 90 салонак збожжа, 10 пудоў мёду, урадніку – 24 салонкі збожжа. Мелася карчма. У 1740 г. тут заснавана мукамольная вытворчасць.

Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай Лужасна ў складзе Расійскай імперыі. У 1815 г. тут пабудавана мураваная праваслаўная царква Узвіжання Крыжа Гасподня. У 1834 г. у вёсцы 374 рэвізскія сялянскія душы. У 1846 г. маёнтак, у склад якога ўваходзіла 17 вёсак, прыватная ўласнасць памешчыка маёра і кавалера Мікалая Енькі, які меў 696 сялян і 3188 дзес. зямлі. Сялянам належала 1187 дзес. зямлі. У вёсцы размяшчаўся збожжазапасны магазін. Штогод 14 верасня тут адбываўся кірмаш. У 1863 г. на мукамольнай вытворчасці ў Лужасне працавала 10 рабочых, выраблялася мукі на 27 тыс. руб.

У 1900 г. пры царкоўнапрыходскай школе, якая існавала з 1863 г., адкрыты інтэрнат на 30 месцаў. У 1903 г. тут быў вятрак. У 1905 г. маёнтак (1 двор, 7 жыхароў) належаў Віцебскаму сельскагаспадарчаму таварыству, якое валодала 13 дзес. зямлі. Засценак (3 двары, 9 жыхароў) меў 39 дзес. зямлі. Цвінтар (3 двары, 9 жыхароў) належаў царкве, якая мела 38 дзес. зямлі. У 1909 г. тут адкрыта земляробчая школа.

У 1920 г. у маёнтку арганізавана сельскагаспадарчая арцель, у 1922 г. саўгас «Лужасна». Працавала кузня, сталярная майстэрня. 3 20.08.1924 г. вёска ў Бараўлянскім сельсавеце Лосвідскага, з 29.10.1924 г. – Кузняцоўскага, з 26.03.1927 г. – Віцебскага раёна і акругі, з 20.02.1938 г. – Віцебскага раёна і вобласці. У 1926 г. у вёсцы 9 двароў, 35 жыхароў. У 1928 г. на сукнавалцы працавала двое рабочых.

У 1941 г. у вёсцы 11 двароў, 45 жыхароў. 3 ліпеня 1941 г. па чэрвень 1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія ў 1941–1943 гг. знішчылі тут многія сотні ваеннапалонных, партызан і мірных жыхароў. На фронце загінула 12 вяскоўцаў, у партызанах 3.

Пасля вайны вёска адбудавалася. 3 20.12.1960 г. яна ў Мазалаўскім сельсавеце, цэнтр вучэбна-доследнай гаспадаркі «Лужасна». 14.07.1967 г. з вёскай аб'яднаўся асфальтабетонны завод.

Насельніцтва 1850 жыхароў. У вёсцы размешчаны Дзяржаўны аграрны каледж імя Ф. А. Сурганава Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Тут працуюць механізаваны двор, школа-інтэрнат-гімназія, базавая школа, урачэбны пункт аховы здароўя, аддзяленне сувязі, комплексны прыёмны пункт, магазіны.

У вёсцы захаваліся архітэктурныя помнікі: будынак земляробчай школы з элементамі стылю мадэрн і Пакроўская царква – узор архітэктуры псеўдарускага стылю. Устаноўлены памятныя знакі на месцы знішчэння фашыстамі савецкіх грамадзян і на месцы разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона.

 

Віцебскі раён. Вёска Лужасна. Будынак былой земляробчай школы (зараз аграрны каледж). Фатаграфія з сайта https://radzima.orgВіцебскі раён. Вёска Лужасна. Свята-Узнясенская царква. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by/Віцебскі раён. Вёска Лужасна. Віцебскае кадэцкае вучылішча. Фатаграфія з сайта https://www.studyranger.com/

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бакевич, Э. Эпицентр праздника – Лужесно! / Э. Бакевич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 28 июля. – С. 8.

2. Віталева, В. В. Лужасна / В. В. Віталева // Памяць : Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. У. І. Мезенцаў ; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 749–750.

3.Жучкевич, В. А. Лужесно / В. А. Жучкевич // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск : Издательство БГУ, 1974. – С. 211.

4. Лужаснянскія ваколіцы Віцебска // Народнае слова. – 2009. – 21 мая. – С. 1.

5. Плысов, В. Подружились ясень с дубом / В. Плысов // Віцьбічы = Витьбичи. – 2009. – 21 марта. – С. 5–6.

6. Шпаковская, Г. Престижный колледж в Лужесно / Г. Шпаковская // Народнае слова. – 2011. – 19 мая. – С. 7.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Витебская энциклопедия. Лужесно

arrow Наш край. Лужесно