Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Празарокі, а.г., Глыбоцкі раён

 

Назва Празарокі
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Глыбоцкі
Сельскі Савет Празароцкі сельсавет
Дата заснавання 1552
Тапанамічнае паходжанне назвы у аснове беларускае слова "зарок" - клятва або абяцанне.

 

Аграгарадок Празарокі знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне, цэнтр сельсавета. За 45 км на паўночны ўсход ад Глыбокага, 155 км ад Віцебска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі, аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Глыбокім, Полацкам, Дзісной.

У пачатку 16 стагоддзя вялікакняжацкі маёнтак. У 1523 г. кароль Жыгімонт перадаў Івану Глебавічу Корсаку панцырных сялян вёскі Празарокі. Ёсць звесткі, што Празарокі былі ва ўладанні арцыбіскупа полацкага Юзэфата Кунцэвіча да 1609 г. Потым перайшлі Яну Рагазе і яго жонцы Еўфеміі Маславай, пасля смерці якіх у 1616 г. падзелены паміж іх сынамі Ярошам і Дзмітрыем. У 1629 г. Празарокі ва ўладанні Базыля Туковіча, які завяшчаў жонцы Соф’і ўладанне Празарокамі і 600 кап грошай. У 1664 г. Стэфан Туковіч перадаў у заклад, а праз 2 гады прадаў Празарокі Юстыніяну Шчыту. У 1698 г. (паводле іншых звестак у 1677) падкаморы полацкі Юстыніян Шчыт запрасіў сюды манахаў-францысканцаў, пабудаваў драўляны касцел, абноўлены ў 1721 г. Паўлам Юзэфам Корсакам, харунжым смаленскім. У 1710 г. чэснік літоўскі Крыштоф Шчыт завяшчаў Празарокі сваёй жонцы Ганне, родам з Завішаў. У 1797 г. празароцкая парафія перададзена францысканцам, якія размяшчаліся ў Празароцкім кляштары. Раней, у 1713 г. францысканцам была перададзена вёска Шо, якая належала Празарокам. Кляштар існаваў да яго канфіскацыі Мураўёвым у 1832 г. за ўдзел у паўстанні 1831 г. Каля 1750 г. Празарокі належалі генералу Крыштофу Шчыту, пасля смерці якога перайшлі сям’і Храпавіцкіх, патомак якіх Міхаіл з 1811 г. быў маршалкам шляхты Дзісенскага павета. У 1848–1885 гг. належалі барону Аркадзю Кройцу. У 1866 г. – 14 двароў, 103 жыхары. 3 1856 г. працавала школа, дзе было 48 вучняў. Ад пажару 14 жніўня 1892 г. згарэла частка мястэчка, касцёл і касцёльныя забудовы. Новы касцёл Маці Боскай пабудаваны ў кастрычніку 1907 г., Петрапаўлаўская царква – у 1909 г., была сінагога (не захавалася). У 1902 г. працавалі валасная ўправа, пошта, земскі начальнік, судовы следчы, лячэбны ўчастак. Кожны панядзелак праводзіліся кірмашы. Маёнтак Празарокі належаў Мухіну і меў 237 дзесяцін зямлі, 57 жыхароў, у весцы Празарокі было 15 дзесяцін і 88 жыхароў. 3 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 Віленскай губерняў. У 1921–1939 гг. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Дзісенскага павета.

З 1939 г. у БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. цэнтр сельсавета Пліскага раёна, з 1962 г. Глыбоцкага раёна. З 2009 года – аграгарадок.

На тэрыторыі аграгарадка знаходзіцца СВК «Празароцкі» і сельскі Савет дэпутатаў, агульнаадукацыйная школа і дзіцячы сад, медыцынская амбулаторыя і бальніца сястрынскага догляду, лясніцтва і гандлёвыя кропкі, аддзяленні сувязі і філіялы Беларусбанка, аптэка, сельскі Дом культуры і культавыя ўстановы, аўтазаправачная станцыя і інш.

У цэнтры аграгарадка могілкі і помнік заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, могілкі ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры: Петрапаўлаўская царква і касцёл Божай Маці.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Бунто, І. У. З гісторыі населеных пунктаў Глыбоччыны / І.У. Бунто // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; маст. А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн, 1995.– С. 438–445.

2. Бунто, И. В. Прозороки / И.В. Бунто // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – Т. 6 : Пейзаж–Снегірёв. – С.283.

3. Жыгуноў, А. Празарокі / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 14 снеж. – С. 2.

4. Камлёва, Н. Празарокі – радзіма тэатра і яскравых зорак / Н. Камлёва // Витебские вести. – 2016. – 30 июля. – С. 7.

5. Капшуль, Г. Празарокі – восьмы аграгарадок у раёне / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 11 крас. – С. 1–2.

6. Плавинский, С. Освобождение / С. Плавинский // На страже. – 2008. – 4 июля. – С. 11, 14.