Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Удзела, а.г., Глыбоцкі раён

 

Назва

Удзела

Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Глыбоцкі
Сельскі Савет Удзелаўскі сельсавет
Дата заснавання 1552
Тапанімічнае паходжанне назвы назва ад "надзел", "дзяліць"

 

Аграгарадок Удзела знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, на правым беразе ракі Бярозаўка, каля аўтадарогі Глыбокае – Шаркаўшчына.

Упершыню Удзела ўпамінаецца ў «Полацкай рэвізіі» 1552 г. як двор Пятра Васільевіча Корсака, у якім было «людей отчизных дымов 6, людей вольных дымов 39». 30 ліпеня 1642 г. ваявода мсціслаўскі Іосіф Корсак даў фундушавы запіс на пабудову касцёла і кляштара францыскан. У 1740 г. – ксяндзы-францыскане пабудавалі новы, мураваны (захаваўся да сёняшніх дзён).

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай аграгарадок адносіўся да Расійскай імперыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губерні.

У 1796 годзе францыскане арганізавалі школу, а потым тут была семінарыя. У 1881 г. ксяндзом Ф. Завадскім былі абноўлены і адрамантаваны забудовы, пабудавана брама-званіца. У 1892 г. землі Удзела належалі дзяржаве, пасля ранейшай канфіскацыі. У 1906 г. было адкрыта Удзелаўскае аднакласнае народнае вучылішча.

У 1921–1939 гг. аграгарадок знаходзіўся ў складзе Польшчы, у Дзісенскім павеце Віленскага ваяводства. З 4 снежня 1939 г. у Вілейскай вобласці. З 15 студзеня 1940 г. у Глыбоцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 населены пункт акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 20 верасня 1944 г. аграгарадок у Полацкай, з 8 студзеня 1954 у Маладзечанскай абласцях.

У 1954 г. – створаны Удзелаўскі сельсавет. З 20 студзеня 1960 года – аграгарадок у Віцебскай вобласці. Статус аграгарадка Удзела атрымала ў 2009 г. Размешчаны ён на плошчы ў 222,7 га. Усяго ў гэтым населеным пункце па стане на 1 студзеня 2017 года пражываюць 524 чалавекі, з іх у працаздольным узросце – 319 чалавек, дзяцей – 96, жыхароў старэй працаздольнага ўзросту – 109 чалавек. Ва Удзеле налічваюцца 203 двары, 8 шматкватэрных дамоў, 36 – дачных. Агульная працягласць вуліц – 6,5 км, у тым ліку 6 км вуліц – з асфальтавым пакрыццём.

Удзела – цэнтральная сядзіба УП «За Радзіму», тут размешчаны адміністрацыйны будынак гаспадаркі, жывёлагадоўчая ферма, мехмайстэрні, піларама, складскія памяшканні.

У аграгарадку ёсць дзіцячы сад-сярэдняя школа, сельскі цэнтр культуры, бібліятэка, бальніца сястрынскага догляду, аптэка, стацыянарнае паштовае аддзяленне, разліковы ўчастак філіяла ААТ «Беларусбанк», пункт бытавога абслугоўвання КУП БА «Навінка», тры магазіны, сталовая мясцовай гаспадаркі, участак УП ЖКГ.

Ёсць помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Археалагічны помнік – гарадзішча ранняга жалезнага веку. На тэрыторыі аграгарадка маецца адзін культавы будынак – касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Капшуль, Г. Аграгарадок Удзела [Глыбоцкага раёна] / Г. Капшуль // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 8 крас. – С. 1, 4.

2. Саулич, В. Уделовская «тридцатка» / В. Саулич // Віцебскі рабочы. – 2009. – 23 апр. – С. 10.

3. Тарасёнак, І. Свята вёскі Удзела / І. Тарасёнак // Веснік Глыбоччыны. – 2009. – 22 ліп. – С. 4.

4. Удело // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 532.

5. Удзела – куточак сэрцу мілы / падрыхт.: А. Зінкевіч, А. Хайноўская // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 27 мая. – С. 4–5.

6. Удзела // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашков (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭн, 2003. – Т. 16 : Трыпалі–Хвіліна. – С. 163.