Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Ахрэмаўцы, аг., Браслаўскі раён

 

Назва Ахрэмаўцы
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка  аграгарадок
Вобласць Віцебская 
Раён Браслаўскі
Сельскі Савет Ахрэмавіцкі
Першае ўзгадванне 1748

 

Аграгарадок (з 2006 года) Ахрэмаўцы размешчаны на ўсходнім беразе возера Дрывяты, за 10 км на паўднёвы ўсход ад Браслава, на шашы Браслаў – Глыбокае. Назва паходзіць ад прозвішча Ахрэмавічаў, якія валодалі мясцовымі землямі ў XVII ст. 3 сярэдзіны XVIII ст. вёска адносілася да маёнтка Бяльмонты. У XIX – пачатку XX ст. Ахрэмаўцы – вёска Браслаўскай воласці Новааляксандраўскага павета, 300 жыхароў (1903), у перыяд Заходняй Беларусі – вёска Браслаўскай гміны, 74 дамы, 360 жыхароў (1931). У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была амаль цалкам знішчана (уцалела 9 дамоў з 93).

У 1995 годзе мелася 1549 жахароў, 495 гаспадарак. У 2009 г. – 516 гаспадарак, 1374 жыхары. Цэнтр сельсавета, сядзіба калгаса «Шлях Леніна». Дзейнічаюць прадпрыемствы: Браслаўскі торфабрыкетны завод, Браслаўскае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі, Браслаўскае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу. Працуюць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы сад, 2 Дамы культуры, бібліятэка, 7 дзяржаўных і 2 прыватныя крамы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, 2 лазні, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі.

У 1976 годзе да в. Ахрэмаўцы была далучана в. Бяльмонты. Захаваліся помнікі: курганны могільнік Бяльмонты, парк Бяльмонты, капліца XIX ст. на каталіцкіх могілках, мемарыяльная дошка ў гонар Азяраўскага антыфашысцкага падполля, скульптурная кампазіцыя на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызанаў.

 

Ахрэмаўцы. Капліца-пахавальня Плятэраў. Фатаграфія з сайта http://www.fotobel.by

 

ЛІТАРАТУРА

1. Ахрэмаўцы // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.] ; уклад. К. С. Шыдлоўскі ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Паліграфафармленне, 1998. – С. 666.

2. Максімовіч, Д. Ленінскія мары – у сённяшняй яве / Д. Максімовіч // Браслаўская звязда. – 1980. – 21 лют. – С. 2.

3. Набеева, А. З любоўю да радных мясцін / А. Набеева // Браслаўская звязда. – 2015. – 22 жн. – С. 2.

4. Шпакоўская, Г. Ахрэмаўцы / Г. Шпакоўская // Народнае слова. – 2005. – 21 чэрв. – С. 4.